Навіны
МТІС замяніў расейскі канал ТНТ на ўкраінскі Kvartal TV
Kvartal TV стварае студыя «Квартал-95», адным з заснавальнікаў якой быў цяперашні прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі.
“Вольнаму Глыбокаму” — 25 гадоў
25 гадоў таму напярэдадні Новага года выйшаў першы нумар недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Вольнае Глыбокае”. Цяпер юбілейным выпускам стаў 1029-ы нумар. Гэта адзінае незалежнае беларускамоўнае папяровае выданне на Віцебшчыне.
Змітра Лупача будуць судзіць за сюжэт пра вёску
Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача 30 снежня наведалі міліцыянты з Паставаў і склалі пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП — за незаконны распаўсюд прадукцыі СМІ.
У Пінску журналістаў, якія асвятлялі акцыю пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, выклікаюць у міліцыю
Карэспандэнта сайта «Медиа-Полесье» Яўгена Нікалаевіча і карэспандэнта тэлеканала «Белсат» Віктара Ярашука апыталі 27 снежня.
У позвах у міліцыю сказана, што журналісты запрашаюцца ў якасці асоб, у дачыненні якіх вядзецца адміністрацыйны працэс. Нікалаевіч і Ярашук асвятлялі акцыю пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі ў Пінску 20 снежня.
INTEX-PRESS — 25! Чвэрць стагоддзя — гэта досвед, чытачы, урэшце само жыццё
Сакратарка выбарчай камісіі падала ў суд на недзяржаўнае выданне і патрабуе 5000 BYN
Пасля публікацыі анонсу стрымаў сайт «Белсату» атакавалі цягам двух дзён
Цягам двух дзён наш сайт быў атакаваны не менш чым з трох тысячаў IP адрасоў, — паведамляюць белсатаўцы.
Старшыня Брэсцкага гарвыканкама сустрэўся з медыяактывістамі. Пятрухіна і незалежных журналістаў не запрасілі
Фатографа Генадзя Верацінскага таксама аштрафавалі за мітынг. Абазначайце сябе на акцыях!
27 снежня суд у Мінску пакараў фатографа Генадзя Верацінскага штрафам у 30 базавых велічыняў за нібыта незаконны ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй, што праходзіў у сталіцы 7 снежня.
Блогера Ціханоўскага затрымалаі па дарозе ў Мінск і арыштавалі на 15 сутак. ВІДЭА
Ілля Дабратвор аштрафаваны за ўдзел у акцыі 7 снежня, але ён рабіў матэрыялы для медыя
Іллю Дабратвора аштрафавалі на 30 базавых велічынь за ўдзел у акцыі 7 снежня супраць аб'яднання з Расіяй.
Жыхара Віцебска аштрафавалі за рэпост у сацыяльных сетках
Жыхар Віцебска Аляксей Прохараў атрымаў штраф памерам 126 рублёў (5 базавых велічынь) за рэпост аб’явы пра акцыі ў Мінску 7 і 8 снежня супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. Суд Віцебскага раёна прызнаў яго вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
Как освещалась ЛГБТК-тематика в 2019 году
Заснавальнік рытуальнай службы падаў у суд на «Нашу Ніву» — і застаўся вінен рэдакцыі 500 рублёў
У чэрвені 2019 года ў паштовых скрынках мінчукоў сталі з’яўляцца буклеты з прапановай дапамогі ў арганізацыі пахавання. Прычым рытуальная кампанія, якая прапаноўвала свае паслугі, імкнулася мімікрыраваць пад дзяржаўную арганізацыю. «Еўрарадыё» напісала артыкул пра гэту дзіўную з’яву, «Наша Ніва» пераставіла яго на сайт: «Пахавальная» ў паштовай скрыні: новы гулец з Расіі захоплівае рытуальны рынак Мінск
Актывіста ўсё ж аштрафавалі за дыcлайк у “Одноклассниках”
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.