Навіны
Глыбоцкая суполка ГА “БАЖ” падвяла вынікі года
На пачатку справаздачнага сходу кіраўніца суполкі Таццяна Смоткіна падзякавала прысутным за актыўнасць і зладжаную супольную працу на карысць арганізацыі. Таццяна распавяла, што суполка была адзначана лістом падзякі за актыўны ўдзел у “Эстафеце добрых спраў”. Менавіта сябра глыбоцкай суполкі Галляш Сялява і прапанаваў стварыць такую ініцыятыву ў арганізацыі.
Прызначана новая прэс-сакратарка МУС
Новым начальнікам упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў — прэс-сакратаром Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызначаная Вольга Чамаданава.
Яны адышлі ад нас у 2018 годзе…
«СБ. Беларусь сегодня», «Знамя юності», «Сельская газета» — 21 газета і часопіс у 2019 годзе атрымаюць падтрымку з бюджэту
Журналіста “Ганцавіцкага часу” не пусцілі ў райвыканкам, куды яго запрасіла міліцыя
«Новы Час» мусіць сплаціць Зайдэсу маральную кампенсацыю і апублікаваць абвяржэнне — рашэнне суда
Агучана рашэнне суда Савецкага раёна Мінска па іску бізнесоўца Леаніда Зайдэса да газеты «Новы Час» і журналіста Дзяніса Івашына.
35 год незалежнай журналістыкі Гродзеншчыны ў календары
Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Віктара Сазонава
Новыя справы за экстрэмізм
Мікалая Дзядка аштрафавалі за допіс з асуджэннем нацызму
Актывіста анархісцкага руху Міколу Дзядка абвінавачвалі у распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі: размяшчэнні на сваёй старонцы ў Facebook ілюстрацыі з выявай сімволікі Misantropic Division (міжнародная асацыяцыя неанацысцкіх суполак), якая 10 лістапада 2016 года (праз чатыры месяцы) судом Цэнтральнага раёна Мінска была ўнесена ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Але допіс Міколы Дзядка быў накіраваны як раз супраць нацызма.
Сёння адбудзецца суд па справе супраць «Новага Часу». Прыходзьце падтрымаць калег!
З ізалятара — у ізалятар. Блогер Максім Філіповіч атрымаў чарговыя 15 сутак арышту
Суддзя Савецкага раёна Гомеля Аляксандр Мохараў пакараў 26 снежня мясцовага відэаблогера Максіма Філіповіча 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Блогер прызнаны вінаватым ў дробным хуліганстве (артыкул 17.1 КаАП).
Названы лучшие антидискриминационные статьи и самые толерантные редакции 2018 года
БАЖ віншаваў рэдакцыі з Калядамі і Новым годам ФОТЫ
Прадстаўнікі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" наведалі рэдакцыі незалежных медыя ў Мінску, каб павіншаваць калег з Новым годам і Калядамі.
Віншаванні і пажаданні добрых падзей у асабістым жыцці і ў прафесійнай дзейнасці, цёплых адносінаў ды надзейных паплечнікаў прымалі супрацоўнікі "Нашай Нівы", Tut.by, "Еўрарадыё", "Народнай Волі", "Радыё Свабоды", "Белсату" і БелаПАН.
Віншуем усіх сябраў ГА "БАЖ" з зімовымі святамі!
Нашы найлепшыя зычэнні!
Бажаўцы Магілёўшчыны лічаць, што кнігі Святланы Алексіевіч павінны дайсці да чытачоў Магілёўскай вобласці
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці