Навіны
Блогер Павук атрымаў фармальны адказ на заяву, хто выкарыстоўвае яго імя для “мініравання” дзяржаўных устаноў
Вядомы блогер з райцэнтра Акцябрскі, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук атрымаў адказ на сваю заяву ў Гомельскае абласное ўпраўленне Следчага камітэта. Павук прасіў знайсці асобу, якая ад яго імя дасылала ілжывыя паведамленні пра мініраванне Акцябрскага райвыканкама і Мазырскага раённага суда.
Амерыканскі журналіст сустрэў у сваім нумары ў элітным гатэлі Брэста трох незнаёмых мужчын. Што гэта было?
Бярозаўка: пікет забаранілі пасля анонсу на Беларускім Радыё Рацыя
У Мінску праходзіць вялікая канферэнцыя на тэму супрацьдзеяння экстрэмізму і правоў чалавека
Славаміра Адамовіча аштрафавалі за экстрэмізм у апавяданні, надрукаваным ў «Новым Часе» ў 2010 годзе
3 чэрвеня суд Пухавічскага раёна прысудзіў 5 базавых велічыняў штрафу (127,5 рублёў) пісьменніку Славаміру Адамовічу за напісанне апавядання «Ніколі не пытайся, адкуль я» у 2010 годзе, што было надрукавана ў недзяржаўнай газеце «Новы Час». Адамовіча прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт 17.11 КаАП).
Алесь Залеўскі патлумачыў, чаму сыходзіць з «Белсата»
Суд па справе блогера Пятрухіна перанеслі
Мінінфарм знайшоў экстрэмізм у двух артыкулах «Вечернего Могилёва»
Міністэрства інфармацыі знайшло прыкметы экстрэмізму ў двух артыкулах газеты "Вечерний Могилёв". Цяпер выданню пагражае суд паводле адміністрацыйнага артыкула. Калі справа дойдзе да суда, гэта будзе першы ў Беларусі прэцэдэнт, калі за праявы экстрэмізму асудзяць дзяржаўнае выданне, адзначае праваабарончая ініцыятыва "Журналісты за талерантнасць".
У Брэсце затрымалі блогера падчас акцыі пратэсту
Блогер Сяргей Пятрухін днём 2 чэрвеня вёў жывую трансляцыю з плошчы Леніна ў Брэсце, дзе зноў кармілі галубоў у знак пратэсту супраць акумулятарнага завода. Маўклівая акцыя зноў прайшла пад музыку — на плошчы ішоў заключны гала-канцэрт міжнароднага харэаграфічнага фестывалю, паведамляе "Брэсцкая газета".
Менскія школьнікі запісалі АЎДЫЁ, як настаўніца патрабуе грошы на падпіску. ВІДЭА
Ярмошына зноў пра свой катэдж: Дамы сфатаграфаваныя — гэта вельмі асабістая інфармацыя
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю Еўрарадыё патлумачыла, чаму абурылася публікацыяй фота яе дома ў Драздах.
У Вярхоўным судзе гродзенец абскарджвае штраф за экстрэмізм “Вконтакте”
Сэрыял «Чарнобыль» здымалі на падставе «Чарнобыльскай малітвы» Алексіевіч
На магілёўскай “Строммашыне” практыкуюць прымусовую падпіску ФОТА
На ААТ “Магілёўскі завод “Строммашына” выдадзены адмысловы загад за подпісам упраўляючага прадпрыемствам Сяргея Грынкевіча, у якім адказным за ідэалагічную работу ў структурных падраздзяленнях таварыства загадваецца да 31 мая арганізаваць працу і правесці падпісную кампанію на другое паўгоддзе сярод працаўнікоў калектыва. Спісы працаўнікоў і заяў на падпіску ідэолагі павінны прадставіць інжэнеру-тэхнолагу Анісімавай, а кантроль за выкананнем загада ускладзены на намесніка ўпраўляючага па ідэалагічнай рабоце і сацыяльным пытанням І. Хадорчанка.
Ермошина возмущена публикациями в СМИ фото ее дома в Дроздах
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.