Навіны
БАЖ зладзіў шэраг сустрэч у другі дзень выставы «СМІ ў Беларусі» ФОТЫ
Амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб, рэдактар партала Tut.by Марына Золатава, рэдактар газеты "Новы Час" Аксана Колб, рэдактар "Народнай Волі" Іосіф Сярэдзіч, журналіст і літаратар Зміцер Бартосік, кіраўнік ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец прысутнічалі на стэндзе Беларускай асацыяцыі журналістаў — расказвалі пра працу, дзяліліся сваім натхненнем, дыскутавалі з гасцямі выставы "СМІ ў Беларусі".
Мукавозчыка прызналі… найлепшым аглядальнікам краіны
Журналістаў груба выкінулі з залы, дзе адбывалася пасяджэнне камісіі аб ушчыльненні квартала ў Мінску
На стэндзе БАЖ адбудуцца сустрэчы з рэдактарамі TUT.BY, “Народнай Волі” і “Нашай Гісторыі”, дыскусіі, брыфінгі і шмат іншага ПРАГРАМА
БАЖ удзельнічае ў выставе «СМІ ў Беларусі» ШМАТ ФОТА
Сёння ў Мінску пачала працу ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі". Беларуская асацыяцыя журналістаў упершыню прымае ў ёй удзел.
У журналіста-фрылансера Андрэя Толчына арыштавалі рахунак у “Беларусбанку”
Заканадаўства дазваляе да пачатку крымінальнай справы праводзіць агляды і забіраць на экспертызу абсталяванне журналістаў
У сучасных рэаліях у Беларусі практычна кожны журналіст можа патрапіць пад увагу правахоўных органаў з затрыманнямі, выняткам тэхнікі і нават перспектывай пачатку супраць яго крымінальнай справы. Яскравы прыклад таму — пераслед гродзенскіх журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса ў 2018 годзе. Карэспандэнт служба маніторынгу ГА «БАЖ» аднаўляе храналогію падзей.
«Радыё Свабода» канчаткова сыходзіць з радыёэфіру
"30 красавіка 2019 года на сярэдняхвалевай частаце 1386 кГц апошні раз прагучыць наш сігнал", — паведамляецца на сайце "Радыё Свабода".
Журналісты: Наша задача — захаваць сляды страчанай з‑за Чарнобыля цывілізацыі
Гомельскія журналісты, сябры ГА “БАЖ”, Мікола Бянько і Юлія Сівец у 33-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС, завіталі ў Бабруйск і распавялі пра свае вандроўкі па зоне адчужэння і адкрыцці, якія яны там зрабілі.
БАЖаўцы Магілёўшчыны разам з сябрамі добраўпарадкавалі тэрыторыю ў зоне адсялення
26 красавіка сябры ГА “БАЖ” Магілёўшчыны разам з актывістамі іншых грамадскіх арганізацый наведалі зону адсялення ў Чэрыкаўскім раёне і прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол памятных знакаў на месцы выселеных вёсак.
Блогеру Пятрухіну збіраюць грошы на выплату штрафу і кампенсацый супрацоўнікам міліцыі
Звароты журналісткі недзяржаўнай газеты засталіся без адказу
Карэспандэнт недзяржаўнай газеты “Борисовские новости” Вольга Нікіціна-Кунчэўская яшчэ на пачатку сакавіка накіравала пісьмовыя запыты ў Барысаўскі занальны цэнтр эпідэміялогіі і Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Адказаў рэдакцыя газеты не атрымала дагэтуль.
Гамяльчук Пётр Маркоўскі: “Міліцыя расстаўляе пасткі, каб у іх траплялі незадачлівыя наведнікі сацыяльных сетак”
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 24 красавіка другі раз вярнуў на дапрацоўку адміністрацыйную справу, распачатую міліцыяй супраць гамельчука Пятра Маркоўскага за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць (ч. 2 арт. 17.11 КаАП).
На брэсцкіх журналістаў склалі адразу ПЯЦЬ пратаколаў
БАЖ обратился в Конституционный суд с предложением, чтобы журналистам отвечали в более короткие сроки
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.