Навіны
Андрэй Бандарэнка выйграў суд ва ўласніка “БелГазеты” Кірыла Жываловіча
Праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які прэтэндаваў на пасаду дырэктара “БелГазеты”, выйграў суд у асноўнага ўласніка гэтага выдання Кірыла Жываловіча. Бандарэнка даказваў, што словы “аферыст”, “прайдзісвет” і “махляр”, якімі яго называў Жываловіч, не адпавядаюць рэчаіснасці і зневажаюць яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Жываловіч з гэтым не пагаджаўся.
У Гродне судзяць адразу трох журналістаў
Суд у Брэсце ізноў аштрафаваў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву “за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі”
Новая справа ў дачыненні сябраў ГА “БАЖ”, журналістаў-фрылансераў Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай слухалася ў судзе Брэсцкага раёна, пры гэтым рашэнне старшыня суда Сяргей Маручэк прыняў з трэцяй спробы і без удзелу саміх журналістаў.
“Прыпынак Алеся Адамовіча” стаў фіналістам конкурсу “Спадчына ў дзеянні”
Журналістаў просяць паўдзельнічаць у апытанні пра адносіны да ўразлівых груп
Журналістаў недзяржаўных СМІ не акрэдытавалі на пасланне Лукашэнкі
Журналістаў TUT.BY, БелаПАН, газеты "Белорусы и рынок" і "Еўрапейскага радыё для Беларусі" не акрэдытавалі на асвятленне штогадовага паслання Аляксандра Лукашэнкі да народа і Нацыянальнага сходу, якое адбудзецца ў пятніцу, 19 красавіка.
Минобр считает недопустимым, чтобы учителя оформляли подписку за свои деньги. Но не все об этом знают
Оказывается, перед началом 2018−2019 учебного года произошло важное. В августе Министерство образования разослало инструктивно-методическое письмо, на основании которого должна вестись воспитательная работа в школах. В приложении к нему было указано: недопустимо, чтобы педагоги оплачивали подписку на периодические издания из собственных средств. Как оказалось, не все учителя до сих пор об этом знают, продолжая выписывать газеты и журналы не по своему желанию, но за свой счет.
Газэта «СБ. Беларусь сегодня» выходзіць удвая меншым накладам за абвешчаны
Не 400 тысяч экзэмпляраў, а 180–215 тысяч. Гэта прызнаў прадстаўнік «СБ».
Брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі буйным штрафам па абвінавачанні ў абразе міліцыянтаў
Журналістка прыйшла сфатаграфаваць праект, а яе нават не пусцілі ў райвыканкам
17 красавіка карэспандэнтка “Газеты Слонімскай” Крысціна Саладуха па заданні рэдакцыі прыйшла ў райвыканкам, каб паглядзець і сфатаграфаваць экспазіцыю праекта жыллёвай забудовы шматпавярховых дамоў на праспекце Незалежнасці ў Слоніме.
Прэзентацыя праекта адбылася напярэдадні. Аднак далей паста аховы журналістку недзяржаўнага выдання ў будынак не пусцілі.
Спецдакладчык ААН па сітуацыі з праваабаронцамі Мішэль Форст параіў журналістам звяртацца да яго наўпрост
Раённая бальніца прыгразіла “Газеце Слонімскай” судом
“Пры публікацыі ў Вашай газеце матэрыялаў, якія дыскрыдытуюць працу дактароў-спецыялістаў ЦРБ, пакідаем за сабой права звярнуцца ў суд для абароны сваіх парушаных правоў, што пацягне для Вас дадатковыя выдаткі”, — паведамляецца ў канцы адказу Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы на зварот “Газеты Слонімскай”.
Амаль 900 рублёў штрафу атрымаў журналіст з Глыбокага
“Бывай, Радзіма”: фотавыстава Андрэя Лянкевіча ў Гродне
БДУ забаранілі крытыкаваць. Студэнты адказалі тролінгам
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.