Навіны
Суд пакінуў штраф журналістцы «Новага Часу» ў сіле
Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне пакараць штрафам журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі каля расійскай амбасады 26 лістапада 2018 года .
Інфармацыя пра працу барысаўскай раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва ўсё яшчэ закрытая
Каравянкову і Калтыгіну выклікаюць у РАУС, каб узяць адбіткі пальцаў
Сёння, 5 лютага, журналістцы недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Таццяне Каравянковай патэлефанаваў невядомы. Назваўшыся супрацоўнікам Партызанскага РУУС Мінска, ён запатрабаваў прыйсці ў міліцыю, каб здаць адбіткі пальцаў.
Справа супраць віцебскага журналіста скончылася рамонтам, а не судом
Суд над брэсцкім фрылансерам Яўгенам Скрабцом адкладзены з‑за неахайна складзенага пратакола
Freedom House: Беларусь па-ранейшаму несвабодная краіна
Пра гэта гаворыцца ў сёлетняй справаздачы Freedom in the World 2019 амэрыканскага дасьледчага цэнтру, прысьвечанай стану грамадзянскай і палітычнай свабоды ў сьвеце.
«Народная воля» працягвае краўдфандынг на падпіску бібліятэк
КДК праверыў сайты раённых адміністрацый. Журналісты правялі свой аналіз
Карлюкевіч патлумачыў, чаму Алексіевіч не запрасілі на беларускі стэнд Мінскага кніжнага кірмашу
Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч і дырэктар Мінскай Міжнароднай кніжнай выставы Дзмітрый Макараў адказалі, чаму на прадстаўнічым кніжным форуме беларуская нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч прадстаўленая на расійскім стэндзе выдавецтва «Время», піша Радыё Свабода.
Ці законныя патрабаванні міліцыянтаў, якія грунтуюцца на таемных інструкцыях?
Праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў накіроўваў у МУС прапанову адмяніць ці ўнесці змены ў ведамасны нарматыўны акт, які абавязвае наведвальнікаў органаў МУС здаваць пры ўваходзе фота- аўдыё- і відэазапісвальныя прылады.
Пальчыс у Гродна! Дыскусія Журналісты vs блогеры: каму верыць — 7 лютага
Журналісты павінны правяраць факты, даваць выказацца апанентам, трымацца прафесійнай этыкі і рабіць узважаны кантэнт.
Аўдыторыя ж хоча хуткіх рашэнняў, акцэнтаў, вострых меркаванняў, якія і не заўсёды апублікуеш у медыя.
Затое блогеры на сваіх пляцоўках і аўтары, і рэдактары, і мадэратары дыскусій.
Супраць блогера Сяргея Пятрухіна распачатая крымінальная справа па двух артыкулах
Як паведаміў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Сяргей Пятрухін, адпаведную пастанову вынес сёння, 1 лютага, Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта і накіраваў яе ў пракуратуру Брэста.
Дзянісава і Кіркевіча аштрафавалі за сюжэт пра гродзенскія сутарэнні
У Брэсце зноў абмежавалі доступ журналістаў на судовы працэс
«Экстрэмісцкая» шапка: анархіста Паліенку аштрафавалі за фота ў «Фэйсбуку»
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.