Навіны
Міліцыя склала пратакол супраць фрылансера за тое, што ён патрапіў у кадр “Белсата”
Жабінкаўскі суд завочна пакараў штрафам журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву
Нагодай для пакарання стала абвінавачанне ў працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі, а менавіта рэпартаж з вёскі Азяты Жабінкаўскага раёна, які выйшаў у эфіры тэлеканала “Белсат” сёлета напрыканцы жніўня. Суддзя Жабінкаўскага райсуда Дзмітрый Куроўскі 16 кастрычніка прызнаў журналістаў-фрылансераў Ляўчука і Харытонаву вінаватымі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ (ч. 2 арт. 22.9 КаАП).
Мінінфармацыі абмежавала доступ да 12 інтэрнет-рэсурсаў
Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 12 інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу.
Трох брэсцкіх журналістаў выклікаюць у міліцыю ў нядзелю
Пра гэта стала вядома сёння, калі журналісты знаходзіліся каля будынка Ленінскага райаддзела міліцыі Брэста. Яны чакалі, каб зрабіць рэпартаж пра вызваленне з ізалятара часовага ўтрымання апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які адбываў адміністрацыйны арышт.
Милиция нашла «минера» офиса РАБОТА.TUT.BY, раньше его уже судили за подобное. СК возбудил дело
«Чалавек светлай памяці». Калегі і родныя наведалі магілу Веранікі Чаркасавай
Аліну Літвінчук чакае суд за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя
Сяргей Навумчык сустрэўся з чытачамі на «Арт-сядзібе» ФОТАРЭПАРТАЖ
Спачуваем Паўлу Левінаву з нагоды смерці маці
“Выбілі мабільны тэлефон і выдалілі відэа”. Журналістку вызвалілі пасля затрымання ў Курапатах
Глыбоцкія журналісты ўшанавалі памяць Язэпа Драздовіча ФОТА
На журналіста і лідара гурта Dzieciuki завялі адміністрацыйную справу за экстрэмізм
Журналіста БелаПАН спачатку акрэдытавалі, а пазней адмовілі ў акрэдытацыі на V Форуме рэгіёнаў у Магілёве
На журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну заведзеная адміністрацыйная справа за працу без акрэдытацыі
Незалежную журналістку з Бярозы, сябру ГА “БАЖ” Тамару Шчапёткіну 12 кастрычніка выклікалі ў Бярозаўскі РАУС, дзе склалі чарговы пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ. Гэтым разам падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў культурніцкі рэпартаж “У Белаазёрску прэзентавалі юбілейны нумар “Жырандолі”, які быў апублікаваны на сайце “Радыё Рацыя”.
У Гомелі міліцыя пераследуе тых, хто трапіў у кадр “Белсата”
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці