Навіны
Выпускнікі фотакурса БАЖ запрашаюць на адкрыццё выніковай выставы — 12 лютага!
Штраф журналісту Генадзю Барбарычу пакінуты ў сіле
Суд пакінуў штраф журналістцы «Новага Часу» ў сіле
Інфармацыя пра працу барысаўскай раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва ўсё яшчэ закрытая
Сябра ГА “БАЖ” з Барысава Алег Мацкевіч дамагаецца атрымаць інфармацыю ад чыноўнікаў пра вынікі працы раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Адказныя асобы, спасылаючыся на заканадаўства аб абароне інфармацыі, адмаўляюць журналісту ў запатрабаваных звестках, а іх кіраўніцтва дзеянні падначаленых лічыць правамернымі.
Каравянкову і Калтыгіну выклікаюць у РАУС, каб узяць адбіткі пальцаў
Справа супраць віцебскага журналіста скончылася рамонтам, а не судом
Да віцебскага журналіста-фрылансера Віталя Скрыля 9 студзеня дахаты прыйшоў міліцыянт. Ён сказаў, што мае даручэнне ад Аршанскага РАУС апытаць хлопца, бо там супраць яго завялі адміністрацыйную справу па артыкуле 22.9 за сюжэт, паказаны на тэлеканале “Белсат”. З тае пары пра справу нічога не чуваць, затое героі відэасюжэту адзначаюць станоўчыя зрухі ў вырашэнні сваёй праблемы.
Суд над брэсцкім фрылансерам Яўгенам Скрабцом адкладзены з‑за неахайна складзенага пратакола
Freedom House: Беларусь па-ранейшаму несвабодная краіна
Пра гэта гаворыцца ў сёлетняй справаздачы Freedom in the World 2019 амэрыканскага дасьледчага цэнтру, прысьвечанай стану грамадзянскай і палітычнай свабоды ў сьвеце.
«Народная воля» працягвае краўдфандынг на падпіску бібліятэк
Рэдакцыя «Народнай Волі» прапанавала падпісаць на сваю газету ўсе сельскія, раённыя і абласныя бібліятэкі, а гэта каля 600 адзінак.
Па прыкладных падліках, на акцыю спатрэбіцца не менш за 30 тысяч рублёў (падпіска на паўгоддзе для індывідуальнага падпісчыка каштуе 43 рублі, ведамасная крыху больш за 50 рублёў).
КДК праверыў сайты раённых адміністрацый. Журналісты правялі свой аналіз
Карлюкевіч патлумачыў, чаму Алексіевіч не запрасілі на беларускі стэнд Мінскага кніжнага кірмашу
Ці законныя патрабаванні міліцыянтаў, якія грунтуюцца на таемных інструкцыях?
Пальчыс у Гродна! Дыскусія Журналісты vs блогеры: каму верыць — 7 лютага
Супраць блогера Сяргея Пятрухіна распачатая крымінальная справа па двух артыкулах
Дзянісава і Кіркевіча аштрафавалі за сюжэт пра гродзенскія сутарэнні
Cуд Ленінскага раёна Гродна 1 лютага разгледзеў адміністрацыйную справу Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча. Журналістаў-фрылансераў абвінавацілі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (ч. 2 арт. 22.9 КаАП). Суддзя Руслан Гурын прызначыў абодвум штраф у памеры 30 базавых вялічыняў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.