Навіны
Суд абавязаў брэсцкіх блогераў выдаліць з YouTube сюжэт пра будаўніцтва акумулятарнага завода
Віншуем Змітра і Людмілу Яненка з нараджэннем дачушкі!
Віншуем шчаслівых бацькоў і жадаем дзяўчынцы моцнага здароўя і шчаслівага жыцця пад вольным небам Бацькаўшчыны! 🙂
Жыхарка Гомеля адмаўляецца ад трэцяй групы інваліднасці, каб пералічваць частку заробку аўтару публікацыі
Жанчына-інвалід з Гомеля Наталля Васіленка заявіла пра жаданне пералічваць частку свайго заробку “на ганарары журналісту Аляксандру Яўсеенку”. З гэтай прычыны яна накіравала 22 чэрвеня заяву міністру аховы здароўя Беларусі з адмовай ад трэцяй групы інваліднасці дзеля таго, каб у яе былі “знятыя абмежаванні на працу” і яна магла ўладкавацца “маляром, тынкоўшчыцай, плітачніцай”.
Прадпрыемства падало ў суд на журналіста «Белсата» за ўрон дзелавой рэпутацыі
У сваім расследаванні пра дзяржаўны канцэрн «Белэнерга» журналіст Станіслаў Івашкевіч заявіў пра сур’ёзныя карупцыйныя парушэнні ў супрацоўніцтве канцэрна з ААТ «Белкотлаачыстка».
Публічных прабачэнняў патрабуе гамяльчанка ад дзвюх афіцыйных газет
Заява Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства накот Курапатаў
У Светлагорску спынілі справу супраць журналісткі за інтэрв’ю, якога сапраўды не было
Кіраўнік барысаўскай суполкі ГА «БАЖ» накіраваў скаргу ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Прадметам скаргі стаў адказ намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама Леаніда Вароніча на зварот Аляксандра Зянкова з просьбай патлумачыць умовы атрымання журналістамі акрэдытацыі пры выканкаме, падначаленых яму службах і структурных падраздзяленнях.
Распаўсюдніка незалежнай прэсы спрабуюць пазбавіць “працоўнага месца”
Журналісту “Радыё Рацыя” дзявяты раз адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі
Крымінальную справу журналіста Зьмітра Галко перадалі ў суд
Арыштаваны Зьміцер Галко завяршыў знаёмства з крымінальнай справай, паводле якой ён абвінавачваецца ў гвалтоўных дзеяньнях да супрацоўніка міліцыі.
Віцебскага распаўсюдніка незалежнай прэсы затрымалі, бо ён перашкаджае «Славянскаму базару»
Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр і распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда быў затрыманы супрацоўнікамі Чыгуначнага РАУС гораду. На яго склалі пратакол і сказалі чакаць позвы — ці ў суд, ці зноў у міліцыю.
Афіцыйны саюз журналістаў адмовіўся абмяркоўваць з БАЖам змены ў закон аб СМІ
Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ занепакоены ўнясеннем змяненняў у беларускае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі
Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Арлем Дэзір занепакоены ўнясеннем змяненняў у беларускае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. Заяву Дэзіра распаўсюдзіла 18 чэрвеня прэс-служба АБСЕ.
БАЖ далучаецца да звароту грамадскіх лідараў у пытанні Курапатаў
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" далучаецца да звароту грамадскіх лідараў да прэзідэнтаў Германіі, Польшчы, Аўстрыі ды Ізраіля ў пытанні Курапатаў.
У панядзелак грамадскія дзеячы Беларусі звярнуліся да кіраўніцтва Германіі, Польшчы, Аўстрыі ды Ізраіля з заклікам уключыць наведванне Курапат у праграму бліжэйшага афіцыйнага візіту ў Беларусь.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.