Навіны
«СБ. Беларусь сегодня» зменшыла наклад. Але маніпулятыўна ўдвая завышае рэальную колькасць асобнікаў
Пільныя чытачы галоўнай лукашэнкаўскай газеты «СБ. Беларусь сегодня» звярнулі ўвагу, што наклад выдання зменшыўся ўпершыню за два гады. Апошнім часам ён складаў 148 989 асобнікаў, а цяпер апусціўся да 142 718 асобнікаў. Падзенне амаль на 5% — у прынцыпе нічога крытычнага ў такіх зменах няма.
З Корпусу беларускай мовы прыбралі публікацыі незалежных медыяў
Праз паўгода бяздзеяння часткова аднавіў працу Беларускі N-корпус. Афіцыйнай прычынай спынення працы называліся тэхнічныя праблемы, але выглядае, што праект стаў ахвярай палітычнай цэнзуры. З корпусу зніклі амаль 90% тэкстаў, у тым ліку публікацыі нелазежных беларускіх СМІ, піша «Наша Ніва».
Сярод 20 беларускіх экспертаў, у дачыненні да якіх адкрытая «спецвытворчасць», — тры прадстаўнікі медыясферы
У Кіеве прыпынілі суд па справе Паўла Шарамета: фігуранты на вайне, прысяжныя з’ехалі за мяжу
Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева спыніў разгляд справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета. Двое з фігурантаў пайшлі ваяваць, а склад суда істотна змяніўся.
Докшыцкая раёнка будзе навучаць блогераў, каб запусціць анлайн-праект у TikТок i Instagram
Дырэктара тэлекампаніі «Гродна» звольнілі за п’яную язду — Hrodna.life
Затрыманы былы журналіст і палітвязень Сяргей Гардзіевіч
Затрымалі былую журналістку catholic.by Аксану Ючкавіч
З’явілася новае беларускае рэаліці-шоу: модныя фатографы паказваюць унутраную кухню сваіх фотасесій
В Беларуси решили бороться с VPN, чтобы ограничить доступ к независимым источникам информации
У Віцебску затрымалі былога выдаўца і распаўсюджвальніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду
Сяргей Навумчык сыходзіць з журналістыкі на пенсію. У штаце «Радыё Свабода» ён прапрацаваў 25 гадоў
«Беларускае Радыё Рацыя» таксама прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем»
КДБ вынес адпаведнае рашэнне 16 студзеня. У Пераліку арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, інфармацыя пра гэта з'явілася на тыдзень пазней.
Галоўнай рэдактаркай «Гродзенскай праўды» стала ідэолаг аблвыканкама
Барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова прызналі палітзняволеным
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці