Навіны

У Брэсце адкрылася выстава пра цэнзуру і самацэнзуру ў сучаснай творчасці
Калектыўны праект пад назвай “Як бы чаго не здарылася” спачатку быў размешчаны на пляцоўцы культурніцка-адукацыйнага цэнтру ЦЭХ у Мінску, а цяпер з экспазіцыяй можна азнаёміцца ў памяшканні брэсцкай галерэі “Прастора КХ”.

Полацкіх актывістаў Віктара Стукава і Мікалая Шараха спрабуюць дыскрэдытаваць, скарыстаўшы здымкі “Белсата”
Невядомыя асобы выклалі ў інтэрнэт-сеціва відэаролік, у якім выкарыстаны матэрыялы сюжэта, паказанага на тэлеканале “Белсат”. Сюжэт тычыўся дзейнасці “пярвічкі” СПБ (Свабоднага Прафсаюза Беларускага) на ААТ “Полацк-Шкловалакно”, сябрамі якога з’яўляюцца Віктар Стукаў і Мікалай Шарах. Аўтары відэароліка спрабуюць дыскрэдытаваць актывістаў.

Магілёўская міліцыя выйграла суд супраць бабруйскага блогера: яго прымусяць заплаціць праваахоўнікам 6000 рублёў
Міліцыя Магілёўскай вобласці выйграла суд аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі службовых асобаў органаў унутраных спраў супраць бабруйскага блогера Алега Жалнова. Суд Бабруйску і Бабруйскага раёну пастанавіў выдаліць абразлівае відэа і спагнаць з Жалнова па 3 тыс. рублёў на карысць кожнага з двух пазоўнікаў. Грошы міліцыянты абяцаюць перавесці на рахунак Магілёўскага дзіцячага хоспісу.

Лаўрэатка Праваабарончай прэміі 2017 года — журналістка Радыё "Свабода" Галіна Абакунчык ФОТАРЭПАРТАЖ
Журналістка Галіна Абакунчык стала лаўрэаткай Праваабарончай прэміі 2017 года ў намінацыі «Журналіст года». Прэмія ўручаная за «абарону каштоўнасцяў правоў чалавека».

Да Кастуся Шыталя прыйшла міліцыя браць паказанні супраць калегі-журналіста
Да блогера і грамадскага актывіста з Параф’янава Докшыцкага раёна Кастуся Шыталя 7 снежня наведалася міліцыя. Капітан міліцыі з Докшыцкага РАУС збіраў звесткі наконт незалежнага журналіста з Глыбокага Змітра Лупача.

Радаслава Вячорка патрабуе заблакаваць «Нашу Ніву» праз фотаздымак, узяты з фэйсбука без яе дазволу
Узгаданая ў артыкуле пра дзяцей лідараў беларускай апазіцыі Радаслава Вячорка патрабуе заблакаваць сайт «Наша Ніва». Хостар, які абслугоўвае дамен nn.by, атрымаў ад яе адпаведны зварот.

Ежегодная Международная конференция издателей, полиграфистов и распространителей печати состоится 8-9 декабря 2017 года
8-9 декабря 2017 года состоится ежегодная Минская международная конференция издателей, полиграфистов и распространителей печатной продукции. Тема конференции – «Издательский бизнес в digital эпоху: тренды развития».

Штраф і канфіскацыя жорсткага дыска за высмейванне фашызму ў сацсетцы
Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 5 снежня разгледзеў адміністрацыйную справу паводле абвінавачання сацыяльнага актывіста Іллі Сянько ў публічным дэманстраванні нацысцкай сімволікі (арт. 17.10 КаАП).

«Я працую там, куды не даязджаюць іншыя журналісты», – рэпартэрка «Белсату» Вольга Чайчыц не баіцца судоў і штрафаў
Сёння суд Дзяржынскага раёна пакараў журналістку «Белсату» Вольгу Чайчыц і аператара Андруся Козела штрафамі ў 30 базавых велічыняў (690 рублёў) з кожнага.

Ананім выклікаў ідэолага, каб перашкодзіць журналісту-фрылансеру
Светлагорскі райвыканкам не знайшоў заганы ў дзеяннях намесніцы начальніка па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Марыны Граюшавай, якая ў лістападзе пераследавала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага падчас апытання жыхароў вёскі Якімава Слабада.

У Мінску прэзентавалі кнігу Міхаіла Пастухова «Пад знакам Канстытуцыі» ФОТАРЭПАРТАЖ
Былы суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі, вядомы праваабаронца і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў выдаў кнігу «Пад знакам Канстытуцыі».

Адвакат украінскага журналіста Шаройкі: «У яго ўсё нармальна, ён здаровы»
«Больш, калі ласка, не званіце», — папрасіла журналіста Свабоды адвакат Ларыса Быкава, якая абараняе вязьня СІЗА КДБ Паўла Шаройку.