Навуковай прэміі «Бізон Гігс» у 2025 годзе не будзе
Навуковай прэміі «Бізон Гігс» ад супольнасці зіна Pamyłka ў 2025 годзе не будзе. Яна перанесеная на 2026 год. Пра гэта паведаміў каардынатар прэміі Міхаіл Волчак.

Навуковая прэмія «Бізон Гігс» 2025
Даследчык патлумачыў такое рашэнне творчымі планамі — у гэты час ён працуе над выданнем кнігі:
«Я вырашыў скончыць са сваёй кнігай. Я выдаю кнігу пра супольнасці. У мяне ўжо ідзе вёрстка кнігі. Застаўся друк. І мая персанальная мэта выдаць кнігу да новага года ці можа на пачатку наступнага. І таму я канцэнтруюся на гэтым. Таму “Бізон Гігса” будзе ў 2026 годзе».
«Бізон Гігс» – гэта навукова-папулярная незалежная прэмія ў галіне дакладных і прыродазнаўчых навук.
Што такое Палескі калайдэр і што за звер «Бізон Гіґс»? Гутарка з камунікатаркай Pamyłka
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў