• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Невядомыя пад выглядам журналістаў шукаюць звесткі пра беларусаў, якія ваююць за Украіну

    Невядомыя людзі шукаюць кантакты беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну. Хутчэй за ўсё, гэта правакацыя.

    Каліноўцы, ілюстрацыйнае фота / t.me/belwarriors

    «Я журналіст выдання Edel­man. Мы знаходзімся ў Вялікабрытаніі. Па замове мы рыхтуем выпуск спецыяльных інтэрв’ю ваенных добраахвотнікаў-беларусаў, якія ваююць ва Украіне (ваявалі ва Украіне). Хочам вам прапанаваць прыняць удзел», — піша невядомы.

    За гутарку абяцаюць ганарар — 100 еўра.

    Скрыншот перапіскі. Крыніца: Еўрарадыё

    Пры гэтым аўтар допісу спасылаецца на кантакты з Офісам Святланы Ціханоўскай: «У дадзеным выпадку Офіс С. Ціханоўскай зацікаўлены ў дадзеным расследаванні».

    Аднак у атачэнні Ціханоўскай заяўляюць, што ім пра гэтае расследаванне нічога не вядома.

    «Гэта правакацыя. Мы не ўдзельнічалі ў гэтым. З намі гэтыя людзі не кантактавалі», — адказала Еўрарадыё Ганна Красуліна, прэс-сакратарка Ціханоўскай.

    Раней ужо здараліся выпадкі, калі беларускіх палітуцекачоў здымалі на відэа нібыта для Офіса Ціханоўскай і праваабаронцаў, а потым гэтыя кадры з’яўляліся ў прапагандыстаў на БТ.

    Невядомыя зноў пішуць актывістам пад выглядам медыя. Просты спосаб, як не трапіць

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці