• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Невядомыя зноў пішуць актывістам пад выглядам медыя. Просты спосаб, як не трапіць

    Блогер і актывіст Андрэй Павук размясціў на сваёй старонцы ў Face­book скрыншот электроннага ліста, дзе невядомыя пад выглядам журналісткі Еўрарадыё Марыі Вайтовіч запрашалі Павука на інтэрв’ю.

    Па словах блогера, сама журналістка не мае дачынення да ліста, а паведамленне скіравана з невядомай паштовай скрыні на Pro­ton, якая не належыць да Еўрарадыё. Прасцей кажучы, хтосьці выдае сябе за сапраўдную журналістку вядомага медыя. 

    — Еўрарадыё ведае пра гэтую рассылку, яе атрымаў не толькі блогер Павук. Рэдакцыя нагадвае ўсім: нават калі вам пішуць ад імя сапраўднай журналісткі ці журналіста Еўрарадыё, трэба ўдакладніць, ці гэта не спроба падману, ў камандзе медыя, — расказалі ў Еўрарадыё.

    Апошнім часам выпадкі, калі невядомыя называюцца журналістамі медыя, здараюцца часта. Не так даўно, такія “журналісты” спрабавалі ўзяць інтэрв’ю нават у Святланы Ціханоўскай.

    Але праверыць, ці сапраўдны журналіст да цябе звяртаецца, вельмі проста.

    У кожнага недзяржаўнага медыя на сайце і ў сацыяльных сетках ёсць кантакты для сувязі з рэдакцыяй. Заўсёды, калі ўзніклі сумневы, можна напісаць у рэдакцыю і ўдакладніць, ці сапраўды такі журналіст працуе над такой тэмай.

    Адно кароткае паведамленне ў рэдакцыю можа засцерагчы ад падману зламыснікамі ці спецслужбамі.

    Таксама БАЖ нагадвае, што вашыя меркаванні, гісторыі, інфармацыя вельмі важныя недзяржаўным медыя сёння.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці