• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    OpenAI запусціла альтэрнатыву Google Translate

    Кампанія запусціла асобны сэрвіс перакладу — Chat­G­PT Trans­late — які складзе канкурэнцыю з Google Trans­late. Інструмент ужо даступны карыстальнікам, хоць кампанія пакуль не рабіла афіцыйнага анонсу.

    перакладчык chatGPT

    Па інтэрфейсе Chat­G­PT Trans­late амаль не адрозніваецца ад звыклых анлайн-перакладчыкаў: два тэкставыя палі, аўтаматычнае вызначэнне мовы і падтрымка перакладаў больш чым паміж 50 мовамі. Карыстальнік можа ўвесці тэкст уручную, прадыктаваць яго голасам (у мабільнай версіі браўзера) або ўставіць гатовы фрагмент.

    Пад вынікам перакладу сэрвіс прапануе набор гатовых падказак: зрабіць тэкст больш размоўным, перапісаць у дзелавым стылі, спрасціць для дзіцяці або адаптаваць пад акадэмічную аўдыторыю. Пры выбары аднаго з варыянтаў карыстальнік аўтаматычна пераходзіць у асноўны інтэрфейс Chat­G­PT, дзе пераклад можна далей рэдагаваць і удакладняць з дапамогай генератыўнага ШІ.

    Пры гэтым па функцыянальнасці Chat­G­PT Trans­late пакуль прыкметна саступае Google Trans­late. Зараз сэрвіс працуе толькі са звычайным тэкстам на дэсктопе: заяўленая падтрымка выяваў, дакументаў і сайтаў фактычна адсутнічае. Няма і рэжыму жывога перакладу размоваў — вобласці, у якіх Google Trans­late даўно моцны. Акрамя таго, у Google значна шырэйшая моўная падтрымка.

    Google, у сваю чаргу, працягвае развіваць уласны перакладчык. Нядаўна кампанія абвясціла аб абнаўленнях на базе мадэляў Gem­i­ni, уключаючы больш дакладную працу з ідыёмамі, слэнгам і лакальнымі выразамі, а таксама тэставанне жывога галасавога перакладу праз навушнікі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці