• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    OpenAI запусціла «свой TikTok» з генератарам відэа Sora

    Кампанія прэзентавала Sora 2 — абноўленую версію свайго генератара відэа і аўдыё, а таксама запусціла асобную праграму Sora, якая пазіцыянуецца як сацыяльная сетка ў стылі Tik­Tok.

    OpenAI запусціла «свой TikTok» з генератарам відэа Sora

    Sora 2 стаў пераемнікам першай версіі мадэлі, якая выйшла год таму. Па словах распрацоўшчыкаў, новая мадэль лепш улічвае фізічныя законы і стварае больш рэалістычныя ролікі.

    У новай праграме карыстальнікі змогуць ствараць кароткія відэа з дапамогай ШІ і дзяліцца імі ў алгарытмічнай стужцы. Галоўная асаблівасць праграмы — функцыя cameos, якая дазваляе «загружаць сябе» ў згенераваныя сцэны.

    Для гэтага неабходна прайсці аднаразовую верыфікацыю: загрузіць кароткае відэа і аўдыё, каб сістэма зафіксавала знешнасць і голас. Карыстальнікі таксама змогуць дазваляць сябрам выкарыстоўваць свой вобраз для сумесных відэа.

    Праграма Sora пакуль даступна толькі ў ЗША і Канадзе на iOS і працуе па запрашэннях. Аднак падпісчыкі Chat­G­PT Pro змогуць пратэставаць Sora 2 без інвайта.

    Ope­nAI сцвярджае, што на старце сэрвіс будзе бясплатным, а манетызацыя абмяжуецца платай за генерацыю дадатковых ролікаў у гадзіны пікавага попыту.

    Адначасова з запускам Ope­nAI пацвердзіла, што новы генератар будзе выкарыстоўваць матэрыялы, абароненыя аўтарскім правам, калі праваўладальнікі не падаюць заяўку на выключэнне. Гэтая палітыка выклікала дыскусію ў Галівудзе: студыі і агенцтвы атрымалі ад кампаніі паведамленні аб opt-out-працэдуры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці