Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу
Удава блогера Мікіты Мелказёрава Ліна Цапава паведаміла, што пракуратура Польшчы працягвае расследаванне справы аб смерці Мікіты.

«Каб вызначыць канчатковую прычыну смерці, яго біялагічныя матэрыялы адправілі на дадатковыя экспертызы. Плануецца, што працэс зойме ад чатырох да васьмі месяцаў», — напісала Ліна ў сацсетках.
Яна папрасіла не спекуляваць на гэтай тэме, бо сям’і балюча пасля смерці Мікіты.
Вядоўцы папулярнага ютуб-канала «Жыццё-маліна» Мікіты Мелказёрава раптоўна не стала ў 37 гадоў. Ён памёр у ноч з 20 на 21 снежня.
У Акруговай пракуратуры Варшавы паведамлялі, што анатамаванне не выявіла прыкмет, якія маглі б сведчыць пра тое, што журналіст памёр у выніку траўмы, аднак лекары знайшлі змены, якія сталі вынікам хранічнага захворвання.
@bajmedia