• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Пачобут не хоча пакідаць Беларусь без магчымасці туды вярнуцца» — канцылярыя прэзідэнта Польшчы

    «Прэзідэнт Анджэй Дуда вельмі заклапочаны вызваленнем Анджэя Пачобута. І магу вас абсалютна запэўніць, што ў гэтым пытанні прыкладаюцца ўсе намаганні», заявіла ў эфіры TVN24 кіраўнічка Канцылярыі прэзідэнта Рэспублікі Польшча Малгажата Папроцкая.

    Анджэй Пачобут вызваленне

    Кіраўнічка Канцылярыі прэзідэнта Рэспублікі Польшча Малгажата Папроцкая. Скрыншот TVN24

    У праграме «Адзін у адзін» Малгажату Папроцкую запыталі пра журналіста Анджэя Пачобута, зняволенага рэжымам у Мінску ў кантэксце найбуйнейшага абмену палонных часоў халоднай вайны паміж Расіяй, Беларуссю і краінамі Захаду, якая адбылася 1 жніўня ў Турцыі.

    У аперацыі ўдзельнічалі 24 чалавекі з турмаў сямі краін. Польшча таксама ўдзельнічала і вызваліла агента расійскай вайсковай выведкі ГРУ Паўла Рубцова.

    Малгажата Папроцкая запэўніла, што для вызвалення Пачобута прыкладаюцца ўсе намаганні.

    Аднак зазначыла, што «Пачобут мае на гэты конт сваё меркаванне і, перш за ўсё, ён не хоча пакідаць Беларусь без магчымасці туды вярнуцца. І да гэтага элемента таксама трэба ставіцца вельмі сур’ёзна ў гэтым пытанні».

    Анджэй Пачобут палітвязень

    Анджэй Пачобут. Фота: «Радыё Свабода»

    Папроцкая запэўніла, што «ёсць адпаведныя каналы для кантакту з Пачобутам» і што гэта пытанне, якое пастаянна стаіць на парадку дня прэзідэнта.

    Кіраўнічка Канцылярыі прэзідэнта Дуды дадала што «справа спадара Пачобута — справа не васьмі месяцаў, а некалькіх гадоў». Папроцкая спадзяецца, «што гэтая справа неўзабаве знойдзе добры фінал».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці