• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм «Пад шэрым небам» увайшоў у тройку фіналістаў польскага конкурсу Script Fiesta

    Карціна «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч увайшла ў тройку фіналістаў, якія будуць змагацца за ўзнагароду на лепшы сцэнар польскага мастацкага фільма. Пераможцу вызначаць на Scrіpt Fies­ta — адзіным у Польшчы фестывалі, цалкам прысвечаным мастацтву сцэнарыя.

    Фільм «Пад шэрым небам» у фінале Script Fiesta

    Кадры з фільму «Пад шэрым небам», сюжэт якога заснаваны на гісторыі палітзняволеных журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. Калаж: Reform.news

    Памер узнагароды складае 50 тысяч злотых.

    У фінал конкурсу таксама ўвайшлі фільмы «Min­is­tran­ci» (рэжысёр Пётр Дамалеўскі) і «Dom dobry» (рэжысёр Войцех Смажоўскі).

    Фестываль Script Fies­ta адбудзецца з 25 па 29 сакавіка 2026 года. У варшаўскім Kino Elek­tron­ik пройдуць конкурсы сцэнарыяў, паказы і сустрэчы са стваральнікамі фільмаў і серыялаў.

    Нагадаем, што ў пачатку месяца Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» назвала «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч найлепшым ігравым поўнаметражным фільмам.

    «Хацела б зняць серыял аб прыходзе Лукашэнкі да ўлады». Вялікая размова з Марай Тамковіч

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.