• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Паліна Зыль: ад блогеркі з Мазыра да палітзняволенай

    Імя блогеркі з Мазыра Паліны Зыль 5 верасня 2025 года ўнеслі ў «Пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Там жа паведамляецца, што прысуд уступіў у сілу, і асуджаная блогерка адбывае пакаранне.

    Сілавікі арыштавалі мазырскую актывістку і блогерку Паліну Зыль

    Паліна Зыль. Фота: «ВКонтакте»

    На пачатку ліпеня стала вядома, што суд Цэнтральнага раёна г. Мінска прыгаварыў Паліну Зыль да пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год з адбыццём у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Блогерку звінавацілі паводле «народнага артыкула» — ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

    Блогерка, якая гаварыла ад імя людзей

    Паліна Зыль — відэаблогерка і актывістка з Мазыра, якая стала адной з тых, хто ў 2020 годзе падтрымаў пратэсты. Пасля таго, як адсядзела адміністрацыйны арышт, яна нібыта адступіла ў цень, але не пакінула Беларусь. Асноўнай платформай для яе выказванняў стаў YouTube-канал «Обратный отсчет». Там яна звярталася да беларусаў не як палітык, а як «свая» дзяўчына з рэгіёна, якая бачыць несправядлівасць і шукае спосаб яе пераадолець.

    17 чэрвеня 2020 года Паліна апублікавала відэа, у якім заклікала да флэшмобу салідарнасці: «Мы — мірныя і законапаслухмяныя людзі. Апладысменты і стук па рондалях — гэта законныя дзеянні. Давайце кожны дзень а 19‑й адчыняць вокны і паказваць, як нас шмат. Мы таксама еўрапейцы. Мы хочам нармальнага жыцця». Гэты заклік стаў адным з эпізодаў аб’яднання беларусаў і быў працягнуты сотнямі людзей у розных гарадах краіны.

    Сіла блогераў у краіне без свабодных медыя

    У інтэрв’ю, якое Паліна дала пазней, яна дакладна апісала феномен блогераў у Беларусі: «Тэлевізар ужо даўно стаў проста аздабленнем кватэр.

    Розныя YouTube-каналы існавалі і раней, але цяпер сталі нашмат папулярнейшымі, таму што нават пажылыя людзі могуць зайсці ў інтэрнэт. Я ведаю шмат людзей за 60, якія пачынаюць нервавацца, калі не могуць зайсці на сайт «Хартыі-97» падчас блакавання і злуюцца, калі ў іх знікае інтэрнэт.

    Сёння тэлевізар ужо не панацэя, там немагчыма знайсці нейкую інфармацыю».

    Рэпрэсіі і турма

    Пасля жаночага пратэснага маршу 5 верасня 2020 года Паліна разам з іншай актывісткай Анастасіяй Кірык была зартыманая сілавікамі і правяла 12 дзён адміністрацыйнага арышту ў турме ў Жодзіне.

    Паліна Зыль

    Фота: Telegram-канал «Баста»

    Яе шлях да прысуду 2025 года быў працягам таго ж сцэнара: пераслед праз акцыі пратэсту, затрыманні, а таксама праз асабістае жыццё. СМІ паведамлялі, што разам з маладым чалавекам, Максімам Шуканавым, яна была ў вышуку. Пара заставалася ў краіне, але пасля затрымання бацькі Максіма і неабходнасці ў меддапамозе, яны былі арыштаваныя ў Мінску.

    10 лютага 2025 года стала вядома, што Паліну змясцілі пад варту ў СІЗА № 3.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці