• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Любая падтрымка — нават самая невялікая — мае для мяне вялічэзнае значэнне». Былой палітвязанцы патрэбная наша дапамога!

    Ася Булыбенка правяла два гады ў беларускай вязніцы па справе студэнтаў. Пасля гэтага я з’ехала ў Літву, дзе зараз знаходзіцца ў псіхіятрычным шпіталі ў Літве з дыягназамі дэпрэсія, анарэксія і ПТСР. Яна просіць дапамогі, каб пакрыць даўгі па страхоўцы і аплаціць лячэнне, без якога я не зможа вярнуцца да нармальнага жыцця.

    Ася Булыбенка

    Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі журналістамі. Лукішская турма, Вільня, 3 траўня 2024 года. Фота: БАЖ

    Былой палітвязанцы 24 гады. У свае 18 яна прыняла ўдзел у беларускіх мірных пратэстах 2020 года. 

    «За гэта мяне затрымлівалі чатыры разы, адзін з якіх скончыўся зняволеннем на 2 гады. Пасля вызвалення я зноў правяла 30 сутак пад арыштам — у жудасных умовах. Пасля гэтага я з’ехала ў Літву, дзе сутыкнулася з цяжкім ПТСР. Я перажыла спробу самагубства, патрапіла ў лякарню, пачала лячэнне — псіхіятра, псіхолага, медыкаменты», — распавяла дзяўчына.

    Паўгода таму яна пераехала ў Польшчу і вырашыла, што змагу справіцца сама. Ася спыніла тэрапію, што, на жаль, прывяло да пагаршэння стану. Нядаўна ёй давялося вярнуцца ў Вільнюс, каб працягнуць лячэнне.

    «З‑за даўгоў па страхоўцы я не магу атрымліваць лячэнне бясплатна, а аплаціць яго самой — проста няма чым. Я прашу дапамогі, каб пакрыць даўгі па страхоўцы і аплаціць лячэнне, без якога я не змагу выбрацца. Мне трэба аднавіцца і стабілізавацца. Любая падтрымка — нават самая невялікая — мае для мяне вялічэзнае значэнне.
    Дзякуй кожнаму, хто не пройдзе міма маёй гісторыі!»

    Дапамагчы Асе:

    Anas­tasiya Buly­ben­ka
    BE95967723047258
    или
    ANASTASIYA BULYBENKA LT057300010188929291

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці