Памёр Алесь Палынскі
Яму было 58 гадоў.

Фота з фэйсбука Алеся Палынскага
«У суботу я граў канцэрт, спяваў песні на ягоныя вершы, расказваў прыкалюхі розныя пра яго. У суботу ён памёр. Ён у Полацку, яго жонка ў турме. Яго нават няма каму пахаваць», — напісаў у твітары ягоны сын Ігар Палынскі.
Алесь Палынскі нарадзіўся 14 верасня 1967 года. Скончыў журфак БДУ. Друкаваўся ў «Нашай Ніве» і на сайце Радыё Свабода. Жыў Полацку.
Яго жонка Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта Рабіновіч былі затрыманыя ў маі 2025 года і змешчаны пад варту па крымінальнай справе.
Праваабаронцы мяркуюць, што справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» экстрэмісцкім фармаваннем. Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян.
