• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр журналіст і рэдактар часопіса «Jazz-Квадрат» Алесь Астраўцоў

    Пра смерць культурнага дзеяча, аўтара і шэф-рэдактара вядомага ў 2000‑х часопіса «Jazz-Квадрат» Алеся Астраўцова паведаміў у сацсетках мастак Адам Глобус.

    Алесь Астраўцоў

    Фота: фейсбук Алеся Астраўцова

    Творцу было 60 гадоў.

    Алесь Астраўцоў — родны брат вядомага гродзенскага пісьменніка Сяргея Астраўцова. Але сам спадар Алесь прыйшоў у творчы асяродак не адразу: пасля сканчэння Беларускага палітэхнічнага інстытута працаваў інжынерам на заводзе, аднак потым змяніў сваё жыццё.

    У 1990-ыя ён трапіў у «зорную» каманду Музея Максіма Багдановіча на чале з Алесем Бяляцкім. Будучы нобелеўскі лаўрэат з 1989 па 1998 год узначальваў установу, і так апісаў несумненны ўнёсак інжынера Астраўцова ў справу музея.

    «Але ўклад Алеся ў давядзенне музейнай гаспадаркі да ладу быў несумненным. Высокі, з хвалістай грывай валасоў, шырокімі грудзямі, заўсёды ўсмешлівы з адкрытым тварам, Алесь дапаўняў нашу новую маладую каманду і ўносіў яе свой пэўны стыль, эмоцыі і развагі», — успамінаў творца пра станаўлення музея, які ў тыя часы з’яўляўся сімвалам нацыянальная адраджэння.

    Аднак значнаму колу людзей Алесь Астраўцоў вядомы ў першую чаргу як шэф-рэдактар часопіса «Jazz-Квадрат», які выходзіў у Мінску ў папяровай версіі з 1997 па 2009 год (а потым з’явіўся і ў інтэрнэце). Напрацягу шэрагу гадоў часопіс быў адзіным рускамоўным часопісам джазавай тэматыкі, і ў мінскай культуры меў статус унікальнага выдання.

    Алесь Астраўцоў напісаў сцэнар да дакументальнай стужкі пра да лідара Svet Boo­gie Band Святаслава Хадановіча, які заўчасна пайшоў жыцця.

    Ён пераклаў на беларускую мову раман Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі». Разам з Касяй Камоцкай яны шукалі сродкі на выданне кнігі.

    Апошнім часам творца жыў у Лідзе, дзе ў свой час заканчваў школу. Ён дзяліўся, што напісаў «пару кніг» і планаваў іх выдаць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.