• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр вядомы журналіст і пісьменнік Уладзімір Хількевіч

    Сумную навіну паведаміла дачка журналіста Вераніка Хількевіч. «Тата пайшоў… Сёньня… Вельмі балюча і розум адмаўляецца верыць… Раніцай, як заўсёды, зычыў мне добрага дня… », — напісала яна.

    Уладзімір Хількевіч

    Уладзімір Хількевіч. Фота: са старонкі ў Face­book

    Уладзімер Хількевіч нарадзіўся ў 1946 годзе на Случчыне. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Празаік і публіцыст. Працаваў у газэце «Звязда».

    Аўтар раманаў «Камелия», «Водяные мосты», «Рогоносец».

    У 2018‑м годзе ў менскім выдавецтве «Четыре четверти» выйшла кніга Ўладзімера Хількевіча «Задержаться у ворот рая». Гэта мастацкая кніга, якая ўвабрала розныя значыныя падзеі, празь якія прайшла Беларусь. У тым ліку сталінскія рэпрэсіі, існаваньне і расстрэл Слуцкага гета, спробы эмігрантаў зь Беларусі зьвязацца з роднымі, якія засталіся на радзіме, і многія іншыя матывы.

    Развітанне адбудзецца 17 снежня з 13.00 да 13.45 заля № 2 на Альшэўскага, 12

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці