• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папаўненне і скарачэнне ў «экстрэмісцкім спісе» Мінінфарма

    15 жніўня Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест Тik­Tok-акаўнта shchyra_kazhuchy (ідэнтыфікатар tiktok.com/@shchyra_kazhuchy). А таксама ягоны лагатып — «белы надпіс «шчыра» на чырвоным фоне і надпіс «кажучы» на чорным фоне», паводле апісання на сайце ведамства. Адпаведнае рашэнне 13 жніўня прыняў суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Тik­Tok-акаўнт shchyra_kazhuchy прэзентуе сябе як «Інтэрв’ю з інсайдарамі на Bel­sat TV».

    Рашэннем суда Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад 12 жніўня «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнана старонка ў Insta­gram з назвай «revival­be­larus» (ідэнтыфікатар instagram.com/revivalbelarus). Гэта старонка «Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні». 

    Пералік забароненых інтэрнэт-рэсурсаў ад Міністэрства інфармацыі нечакана скараціўся на адну пазіцыю: «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» больш не лічыцца Telegram-канал пракрамлёўскага расійскага выдання Dai­ly Storm.

    У спіс Мінінфарма ён трапіў паводле рашэння суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 7 чэрвеня.  Але 13 жніўня судовая калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда адмяніла пастанову суда першай інстанцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці