Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма: акаўнт «Зеркала» ў TikTok
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Міністэрства інфармацыі Беларусі 28 чэрвеня ўнесла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў TikTok-акаўнт, які належыць незалежнаму інтэрнэт-выданню «Зеркало».

Скрыншот
Адпаведнае рашэнне ў дачыненні старонкі з назвай «zerkalo.io2» у сацыяльнай сетцы TikTok (з ідэнтыфікатарам tiktok.com/@zerkalo.io2) прыняў 26 чэрвеня суд Лідскага раёна Гродненскай вобласці.
Таксама суд пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» лагатып гэтага акаўнта, апісаны на сайце міністэрства наступным чынам: «Геаметрычная фігура паўавал чырвонага колеру, унутры якога знаходзіцца выява птушкі белага колеру з галінкай у дзюбе».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў