Партал з беларускімі каранямі стаў найлепшым тэхналагічным медыя Казахстана
Digital Business, заснаваны камандай беларускіх журналістаў, атрымаў прэмію з рук прэм’ер-міністра Казахстана Олжаса Бектэнава. Партал быў прызнаны найлепшым тэхналагічным медыя гэтай краіны ў межах прэміі Digital Bridge Awards.

CEO партала Digital Business Віталь Валянюк з прэм’ер-міністрам Казахстана Олжасам Бектэнавым. 3 кастрычніка 2025 года. Фота: digitalbusiness.kz
Узнагарода ў намінацыі Tech Media Excellence уручалася праектам, якія робяць значны ўклад у прасоўванне тэхналогіі парадку і фармаванне іміджу лічбавага Казахстана.
Гэта не першае прызнанне каманды, у склад якой уваходзяць беларускія журналісты. Так у 2024 годзе DigitalBusiness атрымаў перамогу як Best Tech Media па версіі Цэнтральна-Еўразійскага форуму для інвестараў і стартапаў. А сёлета ў траўні сталі першымі на рынку краіны, абышоўшы казахстанскіх калег.

Фота: з асабістай старонкі ў Facebook Віталя Валянюка
Нагадаем, Digital Business з’явіўся ў медыяпрасторы Казахстана ў 2022 годзе. Як тады прэзентаваў яго заснавальнік Віталь Валянюк, анлайн-выданне распавядае пра стартапы і бізнесы, якія захапляюцца лічбавымі тэхналогіямі.
За тры гады калектыў павялічыўся да 15 чалавек, уключна рэдакцыю, камерцыйны аддзел і аддзел спецпраектаў, а таксама адміністрацыю. Зараз партал пазіцыянуецца як медыя для крэатыўнага класа Казахстана: для прадпрымальных, творчых і адкрытых лічбавым тэхналогіям людзей.
Паводле звестак GA, у верасні 2025 года сайт меў 1,5 мільёна ўнікальных карыстальнікаў.
