Пасля ператрусу затрымалі блогерку Насту Пілюгіну і яе хлопца
Учора раніцай у Мінску затрымалі блогерку Насту Пілюгіну, вядоўцу падкасту dzigital. Каля 11-й Наста выйшла з дому да машыны, якая стаяла ў двары, па ноўтбук, і знікла.

З дапамогай праграмы «лакатар» на айпадзе яе хлопец убачыў, што яна недзе на завулку Казлова (там знаходзіцца Упраўленне КДБ па Мінску).
Пасля 17 гадзін Наста патэлефанавала свайму хлопцу Уладзіславу і сказала, што едзе дадому.
Але да іх дадому прыйшлі сілавікі з ператрусам.
Пасля гэтага Уладзіслаў стаў недасяжны. Ператрус адбываўся да вечара, пасля чаго зноў затрымалі Анастасію і яе хлопца Уладзіслава Піртаня.
Прычыны затрымання і іх месцазнаходжанне пакуль невядомыя.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў