• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пасольствы краінаў Эўразвязу ў Беларусі заклікалі вызваліць несправядліва зняволеных беларускіх журналістаў

    Пасольствы Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Швецыі і прадстаўніцтва Эўразвязу ў Беларусі заклікалі ўлады вызваліць беларускіх журналістаў, якія застаюцца за кратамі.

    Фота: facebook.com/AmbasadaBaltarusijoje

    Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, апублікаванай дыпляматычнымі місіямі з нагоды Міжнароднага дня барацьбы зь беспакаранасьцю за злачынствы супраць журналістаў, які адзначаецца 2 лістапада.

    «Сёньня Міжнародны дзень барацьбы зь беспакаранасьцю за злачынствы супраць журналістаў. У Беларусі як мінімум 24 журналісты знаходзяцца ў несправядлівым зьняволеньні.

    Многія іншыя жывуць у выгнаньні. Рэпрэсіі супраць журналістаў парушаюць міжнародныя абавязацельствы Беларусі. Мы заклікаем да іх вызваленьня», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на старонках пасольстваў у сацыяльных сетках.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці