• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Перастала выходзіць на сувязь журналістка з Полацку Ціна Палынская

    З канца траўня не выходзіць на сувязь журналістка з Полацку Ціна Палынская — верагодна, яна была затрыманая, а затым магла быць арыштаваная ў межах крымінальнай справы.

    Ціна Палынская

    Ціна Палынская. Фота: з асабістага архіва

    Знаёмыя Ціны пакуль не ведаюць падрабязнасцяў. Апошні раз яна з’яўлялася ў сетцы 19 траўня.

    Ціна даўно не займалася журналістыкай, выхоўвала дачок, працавала ў архівах, у тым ліку расійскіх, выконваючы прыватныя замовы па стварэнні біяграфічных нарысаў, сямейных кніг, гісторый аб удзельніках Другой сусветнай вайны.

    Раней, у 2022 годзе, журналістку судзілі па адміністрацыйным артыкуле і падвяргалі буйному штрафу за жоўтую і блакітную стужку на сумцы. А Следчы камітэт праводзіў разбор адносна яе паста ў Face­book і ладзіў ператрус у доме журналісткі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці