ПЭН віншуе БАЖ з юбілеем!
ПЭН-Беларусь
Беларускі ПЭН шчыра віншуе БАЖ з юбілеем! Беларуская асацыяцыя журналістаў – гэта тры дзесяцігоддзі прафесійнай працы, прынцыповасці і адданасці свабодзе слова.
БАЖ – гэта таксама моцная праваабарончая супольнасць, якая заўсёды выступала і выступае ў абарону сваіх калег-журналістаў, у тым ліку тых, хто сёння знаходзіцца за кратамі.
Мы выказваем павагу і салідарнасць з калегамі і сябрамі, якія ў складаных умовах працягваюць сваю місію – адстойваць права грамадства на праўдзівую інфармацыю.
Разам мы мацнейшыя!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў