• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура Віцебшчыны ў 2025 годзе накіравала 169 заяў аб прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкімі»

    Пасля яны ў адпаведнасці з судовымі рашэннямі, былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ніводзін рэгіянальны суд не запярэчыў — усе пазовы органаў пракуратуры былі задаволеныя.

    Фота: ana­log­i­cus для pexels.com

    Толькі Віцебская абласная пракуратура падрыхтавала 23 звароты ў суд. Да прыкладу, менавіта з яе ініцыятывы «экстрэмісцкімі матэрыяламі» былі прызнаныя сайт кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і старонка ў Face­book яго заснавальніцы Вольгі Чайкоўскай «Volia Cha­jk­ouskaya». Паводле службы інфармацыі пракуратуры, прыкметай «экстрэмізму» стала тое, што на кінафестывалі «дэманструюцца фільмы пра падзеі, звязаныя з правядзеннем несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў» у 2020 годзе.
     
    Апрача гэтага, Віцебская абласная пракуратура ініцыявала прызнанне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» 6‑ці акаўнтаў у Face­book, 5 каналаў і відэаролікаў на YouTube, 1 акаўнт у Tik­Tok, 3 Telegram-чаты і каналы, 3 акаўнты ў Insta­gram, 3 – у «ВКонтакте», 2 – у «Одноклассники».

    Аднак кожная заява з пракуратуры, якую суды разбіраюць на адным пасяджэнні, можа ўтрымліваць звесткі пра некалькі  інтэрнэт-рэсурсаў. Таму колькасць зваротаў у суды значна меншая за колькасць прызнаных «экстрэмісцкімі» сайтаў і старонак у сацсетках.

    У ліку «лідараў» па вынясенні рашэнняў аб прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкімі» апынуўся суд Полацкага раёна і горада Полацка. Базуючыся на зваротах з пракуратуры, ён прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» 28 старонак у розных сацыяльных сетках і месенджарах. У тым ліку старонку з назвай vitebsk.news у Tik­Tok, дзе размяшчаюцца відэаролікі паводле мясцовых навін.

    «Пашчыравала» і пракуратура ў Чашніках: летась 14 студзеня суд Чашніцкага раёна пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай» суполку з назвай  «Новости из TUT.BY» у сацсетцы «Одноклассники», а на працягу першых трох месяцаў 2025 года ён прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» 12 інтэрнэт-рэсурсаў. У асноўным гэта былі сацсеткі адукацыйнах праектаў.  

    Зрэшты, 169 заяў аб прызнанні «экстрэмісцкімі» на запыт пракуратур Віцебшчыны – гэта зусім не рэкорд. Так, пракуратуры Мінскай вобласці сёлета падалі 334 заявы наконт прызнання інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці