• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуроры Міншчыны за 4 гады падалі ў суды больш за тысячу пазоваў аб прызнанні «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Толькі ў 2024 годзе органамі пракуратуры Мінскай вобласці ў суды накіравана 450 заяў аб прызнанні інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі, за першыя месяцы гэтага года — 237 заяваў. Паказальна, што практычна ўсе такія заявы суды задавальняюць.

    Пракуратура Міншчыны.

    Пракуратура Міншчыны. Фота: yandex.com

    Летась былі адхіленыя толькі 7 заяў (гэта менш за 2% ад колькасці пададзеных), сёлета  — 11 (крыху болей за 4%).  Усяго за чатыры гады ў суды Мінскай вобласці пайшло больш за 1,1 тысячы заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    У 2021 годзе суды Мінскай вобласці разгледзелі ўсяго некалькі дзясяткаў заяў ад органаў пракуратуры, але ў наступныя гады колькасць інтэрнэт-рэсурсаў, дзе пракуроры ўбачылі «экстрэмізм», толькі ўзрастала. Пераважная колькасць рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», — гэта рэгіянальныя Telegram-каналы і чаты, якія аб’ядноўвалі людзей падчас паслявыбарчых пратэстаў 2020 года. Таксама ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінфарма праз суды Міншчыны трапілі мясцовыя незалежныя медыя і іх старонкі ў сацсетках — такія, як «Борисовские новости», Ex-press.by, «Рэгіянальная газета»,«Навіны Вілейкі» і іншыя.

    Як паведаміла прэсавая служба Мінскай абласной пракуратуры, за мінулыя гады ў выяўленні «экстрэмісцкіх матэрыялаў» асабліва пашчыравалі пракуратуры Маладзечанскага, Барысаўскага, Мінскага і Дзяржынскага раёнаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці