• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронца Наста Лойка — у спісах на вызваленне

    З’явілася інфармацыя пра магчымае вызваленне палітзняволенай праваабаронцы Насты Лойкі. Ëй прысудзілі 7 гадоў калоніі за аналітычную справаздачу, у якой давалася крытычная ацэнка дзейнасці беларускай міліцыі. Наста працавала ў «Вясне», а пасля ў Human Con­stan­ta.

    Праваабаронца Наста Лойка —  вызваленне

    Наста Лойка. Фота: Белсат

    Пра тое, што імя Насты Лойкі ёсць у спісах на вызваленне, паведамляе «Наша Ніва» і іншыя незалежныя выданні. Па папярэдняй інфармацыі, Насту могуць вывезці з Беларусі ў Літву з групай іншых палітзняволеных. Афіцыйнага пацверджання гэтых звестак пакуль няма. Гаворка ідзе пра прапанаваныя спісы на вызваленне, а не пра спісы дакладна вызваленых.

    Насту Лойку затрымалі 22 кастрычніка 2022 года, а ў чэрвені 2023 года на закрытым працэсе асудзілі на 7 гадоў зняволення паводле 130 артыкулу КК (распальванне варожасці). Восенню таго ж года праваабаронцу змясцілі ў жаночую калонію № 4 у Гомелі.

    Падставай для крымінальнай справы стаў удзел Насты ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархістаў Беларусі ў 2018 годзе. У дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасці міліцыі, якую следчыя ўспрынялі як «распальванне варожасці» да прафесійнай групы сілавікоў.

    Беларускія праваабаронцы прызналі Насту Лойку палітзняволенай, а таксама уганаравалі яе Прэміяй праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год.

    Гайд для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.