• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронца з Віцебска дабіваецца ў судзе, каб матэрыялы Азаронка прызналі экстрэмісцкімі

    1 лістапада Віцебскі абласны суд разглядзеў прыватную скаргу праваабаронцы Паўла Левінава на рашэнне суду Першамайскага раёну гораду, куды ён раней звяртаўся з заявай, у якой прасіў прызнаць інфармацыйныя матэрыялы журналіста Рыгора Азаронка экстрэмісцкімі. Суд Першамайскага раёну Віцебску адмовіў яму ў завядзенні грамадзянскай справы. Суддзя абласнога суду Святлана Волкава таксама не падтрымала ягоную скаргу, піша «Віцебская вясна».

    Праваабаронца Павел Левінаў (на фота) вымушаны быў звярнуцца ў Віцебскі абласны суд пасля таго, як суд Першамайскага раёну адмовіўся распачынаць грамадзянскую справу ў дачыненні да журналіста Рыгора Азаронка, спаслаўшыся на «непадведамнасць».

    «Рашэннем суду Першамайскага раёну Віцебску ад 16 верасня 2021 году ў завядзенні грамадзянскай справы па заяве адмоўлена», — паведаміла суддзя Святлана Волкава. І патлумачыла, што «ў вызначэнні суд указаў, што адмовіў з прычыны непадведамнасці гэтай заявы суду». Суд Першамайскага раёну Віцебску спаслаўся на артыкулы 6 і 19 закону «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», згодна з якімі «суб’ектамі супрацьдзеяння экстрэмізму ў межах іх кампетэнцыі з’яўляюцца: органы ўнутраных спраў; органы дзяржаўнай бяспекі; органы пракуратуры; органы пагранічнай службы; мытныя органы; орган дзяржаўнай аховы; Следчы камітэт» ды іншыя дзяржорганы.

    Суд адзначыў, што Павел Левінаў «не зʼяўляецца субʼектам супрацьдзеяння экстрэмізму», а таму не можа звяртацца ў суд з просьбай прызнаваць экстрэмісцкімі матэрыяламі матэрыялы «журналіста Азаронка».

    У прыватнай скарзе праваабаронца тлумачыў, што быў вымушаны звярнуцца ў суд, бо пералічаныя «субʼекты супрацьдзеяння экстрэмізму» не рэагуюць на ягоныя просьбы звярнуцца ў суд з заявай аб прызнанні экстрэмізмам працы Азаронка — і бяздзейнічаюць.

    Суддзя Святлана Волкава не падтрымала довады праваабаронцы і вырашыла яго прыватную скаргу пакінуць без задавальнення, а судовае вызначэнне суду Першамайскага раёну — без зменаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці