У кватэры беларусаў будуць прыходзіць і задаваць пытанні пра тэлебачанне
Міністэрства інфармацыі хоча ведаць, што вы глядзіце.

Фота: Sergei Gapon /AFP / EAST NEWS
З 1 сакавіка па 30 красавіка па кватэрах жыхароў Беларусі пройдуць інтэрв’юеры, каб даведацца, як і што тыя глядзяць па тэлевізары.
Апытанне праводзіць кампанія «МедыяВымяральнік» з Міністэрствам інфармацыі. Яны хочуць сабраць звесткі пра любімыя тэлеканалы, праграмы — кантэнт, якому аддаецца перавага.
Супрацоўнікі кампаніі абавязаны мець пры сабе пашпарт; пасведчанне; фірмовую камізэльку.
МАРГ абяцае, што вашы адказы могуць рэальна паўплываць на тэлевізійны кантэнт у краіне. А таксама, што ўсе адказы будуць выключна канфідэнцыяльнымі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў