• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Расія аб’явіла вайну Telegram — Дураў пайшоў у контратаку

    Учора расійскія ўлады пачалі блакаванне на тэрыторыі Расііі папулярнага мэсэнджара Telegram. Але Павел Дураў і яго каманда не здаліся — Telegram пачаў выкарыстоўваць убудаваныя метады абыходу блакавання.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/nvdlcucvpto-oglna_0.jpg

    Каманда Telegram перанакіравала трафік карыстальнікаў на іншыя сэрвісы. Нават тыя абаненты, якія маюць праблемы з доступам да Telegram, могуць карыстацца мэсэнджарам праз VPN і проксі.

    Раскамнагляд пайшоў далей і стаў блакаваць нават IP-адрасы тых сэрвісаў, куды перанакіроўваўся трафік Telegram (у тым ліку Google і Ama­zon). У выніку ў Расіі былі праблемы з галасавымі выклікамі Viber, часова перасталі працаваць касы ў некаторых крамах праз праблемы ў банкаўскім праграмным забеспячэнні. Але Telegram выстаяў.

    Больш за тое, Павел Дураў паведаміў, што будзе выплачваць са сваіх асабістых сродкаў «мільёны даляраў» на падтрымку проксі-сэрвісаў і VPN.

    «У рамках Лічбавага Супраціву — дэцэнтралізаванага руху ў абарону лічбавых свабод і прагрэсу — я пачаў выплачваць біткоін-гранты адміністратарам proxy і VPN. На працягу гэтага года буду рады ахвяраваць мільёны даляраў асабістых сродкаў на гэтыя мэты»,

    — напісаў Дураў на сваёй старонцы УКантакце.

    «Хоць расійскі рынак не складае істотнай долі карыстальніцкай базы Telegram, ён важны нам па асабістых меркаваннях», — дадаў Дураў

    Такім чынам, Дураў выказаў моцную грамадзянскую пазіцыю, і паказаў, што гатовы дзеля сваіх прынцыпаў ахвяраваць вялікія сродкі. А гэта ўжо сур’ёзны выклік для расійскай дыктатуры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці