• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Кіеве 8 жніўня развітаюцца з журналісткай Вікторыяй Рошчынай

    Украінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расійскім палоне падчас этапавання з Таганрога ў Маскву у кастрычніку 2024 года. Ёй было 28 гадоў. Вядома, што дзяўчыну моцна катавалі: перад смерцю медыйшчыца важыла каля 30 кілаграмаў, а на яе целе былі выяўленыя шматлікія нажавыя раненні.

    Вікторыя Рошчына

    Вікторыя Рошчына

    Развітанне пачнецца са службы ў Міхайлаўскім Саборы. Як паведамляе «Украінская праўда», яго арганізуюць калегі Вікторыі з некалькіх рэдакцый, з якімі яна супрацоўнічала.

    Вікторыя Рошчына як фрылансерка  супрацоўнічала з «Украінскай праўдай», hro­madske, «Украінскім радыё», «UA:Першы», «Цэнзар.нет», украінскай рэдакцыяй «Радыё Свабода». 

    На працягу сваёй амаль дзесяцігадовай журналісцкай кар’еры яна асвятляла складаныя і часцяком небяспечныя тэмы, уключаючы злачыннасць, суды і правы чалавека.У 2022‑м яна атрымала ўзнагароду Міжнароднага жаночага медыйнага фонду «За мужнасць у журналістыцы».

    Расійскія вайскоўцы і сілавікі затрымлівалі два разы. Прешы раз гэта адбылося ў сакавіку 2022 года падчас паездкі з Бярдзянска ў Марыупаль. На той раз абышлося — пасля 10 дзён арышту яе адпусцілі. Наступны раз яе затрымалі ў жніўні 2023 года, калі журналістка паехала праз Польшчу на падкантрольныя Расіі тэрыторыі Запарожскай вобласці для падрыхтоўкі рэпартажу.

    Журналісты «Слідство.Інфо» разам з арганізацыяй «Рэпарцёры без меж» і калегамі з медыя «Суспільне» і «Граты» высветлілі, што расіяне спачатку схапілі Вікторыю і ўтрымлівалі ў засценках на акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці, а затым перавезлі ў Таганрог. 

    У кастрычніку 2024 года бацькі Рошчынай атрымалі афіцыйнае паведамленне пра тое, што іх дачка памерла.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці