Рэдакцыю найбуйнейшай газеты Нідэрландаў пратараніў фургон ФОТА
Аўтамабіль Volkswagen Caddy урэзаўся ў будынак найбуйнейшай газеты Нідэрландаў De Telegraaf. Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай у Амстэрдаме.

Белы фургон пратараніў шкляны фасад будынку і загарэўся. Пацярпелых няма. Нідэрландская паліцыя лічыць, што наезд быў наўмысным, і шукае кіроўцу фургона.

Кіроўца збег з месца здарэння і пазней з’ехаў на цёмным Audi, падае старонка выдання.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў