• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    4‑гадовая дзяўчынка трапіла ў лік самых перспектыўных маладых блогераў ад «Форбс»

    У інстаграм-блогу, які вядзе маці чатырохгадовай дзяўчынкі, — 1,1 мільён падпісчыкаў.

    Ева Карпікаў. Фота: instagram.com / karpikau

    Дзяўчынка пачала з’яўляцца ў сацыяльных сетках крыху больш за год таму. За гэты час яе аўдыторыя вырасла амаль у чатыры разы — з 250 000 да больш чым 1 мільёна падпісчыкаў на розных платформах, піша «Форбс».

    У рэйтынг Forbes «30 до 30» Ева Карпікаў патрапіла ў катэгорыі «Новыя медыя». Мама малышкі здымае, як дзяўчынка спявае ці разважае на сур’ёзныя тэмы, напрыклад, пра каханне і прыгажосць прыроды. У блогу Ева адказвае на пытанні бацькоў — яны звычайна знаходзяцца за кадрам.

    @karpikaufamily

    Ева пробует экзотические фрукты?

    ♬ оригинальный звук — Karpika­u­Fam­i­ly

    Сям’я Евы жыве ў Эміратах. Мама дзяўчынкі Анастасія выкладае вакал. Тата Астах — ураджэнец Беларусі, які з юнацтва жыве ў ААЭ — працуе ў турызме.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці