• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактарка выдання «Медыязона. Беларусь» Наста Бойка атрымала прэмію «Надзея Свабоды»

    Цырымонія ўручэння прэміі «Надзея Свабоды» адбылася на Форуме свабоднай журналістыкі, які праходзіць у Сейме Літвы 13 снежня. Узнагароду ўручылі прадстаўнікі Саюза журналістаў Літвы і фундатар прэміі Казіс Старкевічус. Лаўрэаткай стала  галоўная рэдактарка праваабарончага сайта «Медыязона. Беларусь» Наста Бойка.

    Наста Бойка атрымала прэмію «Надзея Свабоды»

    Наста Бойка. Фота: БАЖ

    Пяты год запар узнагароду прызначаюць беларускім незалежным журналістам на знак падтрымкі свабоды слова.

    — Хачу ўспрымаць прэмію не як асабістую, а як прэмію кожнага і кожнай з журналістаў, СММшчыкаў, — сказала журналістка. 

    Сайт «Медыязона. Беларусь» штодня расказвае пра рэпрэсіі ў Беларусі: адсочвае лёсы палітвязняў, піша пра ўмовы ў месцах зняволення, пра лічбавую бяспеку і змены ў заканадаўстве.

    У 2020 годзе «Медыязона. Беларусь» атрымала спецыяльную ўзнагароду Euro­pean Press Prize за артыкул пра гвалт над пратэстоўцамі ў Мінску.

    Наста Бойка. Фота: БАЖ

    Праваабарончая супольнасць вылучала Насту Бойку на Прэмію беларускай праваабарончай супольнасці ў намінацыі «Журналіст года». Пераможцам сталі галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка і карэспандэнтка «Вясны» Дзіяна Пінчук.

    Наста Бойка атрымала прэмію «Надзея Свабоды»

    Наста Бойка. Фота: БАЖ

    Летась «Надзею Свабоды» атрымаў Ягор Марціновіч, у 2022‑м — Алег Груздзіловіч, у 2021‑м — Андрэй Аляксандраў, у 2020‑м — Кацярына Барысевіч, Алена Таўкачова, Таццяна Каравянкова, Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці