• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў» апублікавалі партрэты зняволеных беларускіх журналістаў

    Беларусь з’яўляецца ці не буйнейшай у свеце турмой для незалежных журналістаў, канстатуюць «Рэпарцёры без межаў».

    Ілюстрацыя з сайта rsf.org

    «Рэпарцёры без межаў» нагадалі праз партрэты пра 39 зняволеных беларускіх медыйшчыкаў:

    «Прайшло пяць гадоў пасля сфальсіфікаваных «прэзідэнцкіх выбараў» у Беларусі 2020 года. Пятля рэпрэсіяў усё тужэй зацягваецца вакол шыі незалежных медыяў. Переаважная большасць незалежных медыяў вымушана эмігрыравала з краіны з‑за рэпрэсіяў і крымінальнага пераследу.

    Рэжым Лукашэнкі метадычна выдаўлівае з краіны галасы, які крытыкуюць дзяржаву, а журналісты, якія мелі смеласць застацца на радзіме, плоцяць надзвычай высокую цану. Сённяшняя Беларусь з’яўляецца адной з буйнейшых у свеце турмаў для незалежных журналістаў.

    Дзейны рэжым пераследуе незалежных журналістаў праз надуманыя абвінавачанні за «дзяржаўную здраду», «распальванне варожасці», у «экстрэмізме». Рэжым даў незалежным журналістам невялікі выбар — турма ці выгнанне», — адзначаюць «Рэпарцёры без межаў».

    І падкрэсліваюць: у анлайн-галерэі яны паказваюць герояў цяперашняга дня Беларусі

    Па ўзроўні свабоды слова Беларусь займае 159‑е месца ў свеце з 161, заявіла праваабарончая арганізацыя Arti­cle 19. А міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» у штогадовым Індэксе свабоды прэсы-2025 паставіла Беларусь на 166‑е месца са 180 краін.

    Паглядзець партрэты цалкам можна тут.

    Як вядома, беларускі медыйны ландшафт пасля 2020 года радыкальна змяніўся.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці