• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў» вітаюць вызваленне Марыны Золатавай

    Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) выпусціла заяву з нагоды вызвалення палітзняволенай журналісткі, былой рэдактаркі партала Tut.by Марыны Золатавай.

    Марына Золатава. Фота Волі Афіцэравай

    Марына Золатава выйшла на волю 13 снежня 2025 года разам са 122 іншымі палітычнымі зняволенымі пасля перамоваў паміж ЗША і Беларуссю.

    RSF у адмысловай заяве падкрэслівае, што вітае гэтую падзею, але спадзяецца, што хутка будуць вызвалены  ўсе палітзняволеныя беларускія журналісты.

    «Рэпарцёры без межаў» з вялікай палёгкай вітаюць вызваленне беларускай журналісткі Марыны Золатавай, якая была несправядліва асуджаная на больш чым чатыры гады за незалежную працу на Tut.by.

    Аднак яе вызваленне дэманструе цынізм рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які працягвае выкарыстоўваць палітычных зняволеных і журналістаў, якія знаходзяцца ў турме за сваю працу, як сапраўдны козыр у дыпламатычных перамовах.

    «Рэпарцёры без межаў» заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых журналістаў і да спынення сістэматычных рэпрэсій у дачыненні да незалежнай інфармацыі», — кажа кіраўніца аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі RSF Жанна Кавелье.

    Справа Марыны Золатавай

    Галоўная рэдактарка беларускага інфармацыйнага партала Tut.by Марына Золатава была затрыманая 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць TUT.BY нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

    Пазней, аднак, абвінавачванне ў нясплаце падаткаў з Марыны знялі. За прафесійную дзейнасць рэдактарку абвінавацілі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і арт. 130 — «Распальванне варожасці ці варажнечы».

    У кастрычніку 2022 года КДБ уключыў Марыну ў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

    17 сакавіка 2023 года суддзя Мінскага гарадскога суда Валянціна Зянькевіч агучыла прысуд рэдактарцы TUT.BY — 12 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    31 ліпеня 2023 года Золатаву этапавалі ў жаночую калонію № 4 у Гомелі.

    18 жніўня 2023 года МУС унёс палітзняволеную журналістку ў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя: Кацярына Андрэева, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Сяргей Сацук, Андрэй Фамін,  Алесь Сабалеўскі, Яўген Глушкоў, […]
    05.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23 снежня Праўленне БАЖ абмеркавала заключэнне знешняй эксперткі і  прыняло рашэнне ў звязку з абвінавачаннямі намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага ў магчымым харасменце.
    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці