• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сачыце за далейшымі публікацыямі

    «Ведь газета, на мой взгляд, так же, как и художественное произведение: надо получать удовольствие от того, что её читаешь…»
    З інтэрвію Н. Пяткевіч агенцыі БелаПАН

    Нагодай для выкарыстаньня гэтай цытаты ў якасьці эпіграфу сталася публікацыя галоўнай газэтай краіны ліста вядомай апазыцыянэркі В. Карач.

    Ну, і што ж тут такога? Надрукавала і добра. Нарэшце, і апазыцыянэры атрымалі доступ да дзяржаўных СМІ. У краіне ўсё ж лібэралізацыя.

    А «такога» тут тое, што, як сьвярджае сп. Карач, па-першае, яна аніякага ліста не дасылала, па-другое, газэта выкінула кавалак тэкста, у якім крытыкуецца палітыка А. Лукашэнкі, а, па-трэцяе, сказіла сутнасьць допісу.

    Як сьцвярджае палітык, «У артыкуле гаворка ідзе менавіта пра праймэрыз, а не — як піша «Советская Белоруссия» — «пра некаторыя палітычныя норавы».

    Карацей, зь ліста В. Карач «СБ» зрабіла «художественное произведение». Памяняла шматнакладная газэта і назву: у арыгінале было «Люстэрка для кандыдата ці яшчэ раз пра праймэрыз», а стала «У лоб ці па лбе». Зьмененая назва, між іншым, не выпадковая, а сымбалічная. Бо, як вынікае з камэнтароў зацікаўленых апазыцыйных палітыкаў, што прагучалі ў этэры Радыё «Свабода», задача публікацыі палялага, відаць, у тым, каб сутыкнуць іх ілбамі. Што і атрымалася.

    Вядома, такая публікацыя ня можа не выклікаць задавальненьня. Канечне ж, — у той часткі беларускага электарату, якая з наіўным піетэтам ставіцца да сёньшняй беларускай улады і зь нянавісьцю — да ўсіх яе «ворагаў». Задавальненьне атрымалі, відаць, і «майстры» пяра, што працуюць у «СБ».

    Праўда, як быць з патрабаваньнямі прафэсійнай журналісцкай этыкі? Бо выпадак падлягае, насамрэч, маральнай ацэнцы. Да таго ж, цікава: а як яго трактаваць «у святле» намаганьняў афіцыйных журналістаў стварыць «адзіны і новы» Кодэкс журналісцкай этыкі?

    Дзеля чаго ствараць новы? Каб чорнае можна было б назваць белым?! Карацей, сачыце за далейшымі публікацыямі ў «СБ». Прэзыдэнцкая кампанія распачалася!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці