• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайты nn.by і ej.by атрымалі папярэджанні ад Мінінфарма (+дакумент)

    Як паведаміў сайт Мінінфармацыі, 2 сакавіка гэтае ведамства вынесла пісьмовыя папярэджанні ўладальнікам інфармацыйных рэсурсаў nn.by і ej.by. Інфармацыя размешчана пад назвай “Закон аб СМІ трэба выконваць”.

    Ej.by папярэдзілі за “дыскрэдытацыю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” – за спалучэнне тэксту «Беларускае войска комплексна правяраюць на боегатоўнасць» і ілюстрацыі з выявай нямецкай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны.

    NN.by вынеслі папярэджанне за публікацыю «У Беларусі – чырвоны ўзровень дэмаграфічнай небяспекі: штогод «вымірае» райцэнтр». “Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, што пацвярджаецца статыстычнымі дадзенымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, размешчанымі на інфармацыйным рэсурсе http://belstat.gov.by/. Падобная недакладная інфармацыя ў артыкуле nn.by дыскрэдытуе выніковасць дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі”, – гаворыцца на сайце Мінінфарма.

    Паводле рэсурсу, у перыяд з 1 студзеня 2015 года да 1 сакавіка 2016 года Мінінфармацыі выносіла рашэнні аб абмежаванні доступу да 46 сайтаў.

    Міністэрства пералічвае на якіх падставах гэта рабілася: парушэнне прэзідэнцкага дэкрэта аб супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў; выкарыстанне табуяванай і вульгарнай лексікі; распаўсюд інфармацыі, накіраванай на прапаганду парнаграфіі; неналежная рэклама лекавых сродкаў; распаўсюд інфармацыі, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам; рэклама алкагольных напояў; распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    «Міністэрства інфармацыі звяртае ўвагу ўладальнікаў інфармацыйных рэсурсаў на недапушчальнасць распаўсюду інфармацыі, змест якой супярэчыць патрабаванням заканадаўства аб СМІ”, – нагадвае Мінінфарм.
      
    “У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 49 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» ўладальніку інфармацыйнага рэсурса за ажыццяўленне дзеянняў, якiя супярэчаць патрабаванням названага Закона, выносіцца пісьмовае папярэджанне. Акрамя таго, згодна з пунктам 1 артыкула 511 Закона аб СМІ па рашэнні Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца абмежаванне доступу да прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, якая распаўсюджваецца з дапамогай інфармацыйнага рэсурса, у выпадку:
    • вынясення ўладальніку інфармацыйнага рэсурса на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў;
    • невыканання ўладальнікам інфармацыйнага рэсурса законнага патрабавання дзяржаўнага органа аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб сродках масавай інфармацыі;
    • распаўсюду з дапамогай інфармацыйнага рэсурса інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, забароненых або абмежаваных да распаўсюду ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама рашэннямі суда, што набылі сілу”, – піша mininform.gov.by.

    Андрэй Бастунец: Папярэджанне – не прафілактычны захад, а санкцыя

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці