• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Севярын Квяткоўскі запускае «Кнігу Памяці «2020»: «Каб бацькі маглі патлумачыць дзецям, што тады адбылося»

    Пісьменнік і публіцыст Севярын Квяткоўскі абвесціў пра пачатак праекта «Кніга Памяці «2020». Культурны менеджар стварыў «Фундацыю Belarus 2020» і заклікае далучыцца ўсіх ахвочых з ідэямі і фінансавай падтрымкай.

    Севярын Квяткоўскі. Фота: Еўрарадыё

    Што падштурхнула літаратара і медыяменеджэра запусціць кампанію? У чым палягае канцэпт праекта і да стварэння якой інстытуцыі ён можа прывесці? Reform.news распытаў Севярына Квяткоўскага пра дэталі ініцыятывы.

    «Магчыма, гэта самыя значныя гістарычныя падзеі пасля абвяшчэння БНР»

     Севярынчаму ты лічышшто ёсць неабходнасць у праекце «Кніга Памяці «2020» тут і цяпер?

     Неабходнасць у праекце «Кніга Памяці «2020», у тымшто ніхто дагэтуль не можа выразнана ўзроўні школьнай праграмыпатлумачыць, што адбылося ў 2020 годзеМы бачымшто беларусам сціраюць памяцьІ пра 2020 годі пра ранейшую найноўшую гісторыю.

    Дзеці растуцьза мяжой у прынцыпе мала што ведаюць пра «2020», а ў самой Беларусі дарослыя не асабліва расказваюцькаб дзіця не набалбатала лішнягаТак што тады застанецца? 

    Але 2020 год  гэта пераломны часМаё персанальнае меркаванне  падзеяў адбылося так шматшто за некалькі месяцаў ішло фактычна як за некалькі дзесяцігоддзяўМагчымагэта самыя значныя гістарычныя падзеі пасля абвяшчэння БНРМожа быцьнават пасля ўтварэння ВКЛБудуць яшчэ дыскусіі на гэту тэмуТаму і лічушто такі праект па найноўшай гісторыі Беларусіякі акумулюе меркаванні як экспертаўтак і шырокага кола людзей, неабходны і важны.

    Севярын Квяткоўскі запускае «Кнігу Памяці «2020»

    Фота: belarus2020.re

     У чым палягае канцэпт «Кнігі Памяці «2020»? Што гэта будзе?

     Мы пачынаем з простага  каб бацькі маглі патлумачыць дзецям, што тады адбылосяМы максімальна спрашчаем і падкрэсліваем толькі самае важнае.

     Хто гэта  мы?

     Мы  гэта мая каманда і мае суразмоўцыякія я пакуль не называю па той простай прычынешто людзі не гатовы яшчэ публічна выступацьбо гэта відавочна праектякі будзе разыходзіцца з палітычнымі канцэпцыямі не толькі прыхільнікаў рэжымуале і людзей з белачырвонабелымі сцягаміале са сваімі палітычнымі амбіцыяміТаму вельмі важна падкрэсліцьшто першая «Кніга Памяці»першы томбудзе закцэнтаваны на феномене беларускага супольнага лідарства.

    Калі хтосьці забыўсянагадаюшто гэта было беспрэцэдэнтнае яднаннепрыкладаў у гісторыі Еўропы  нямаУ нас не было эканамічных патрабаванняўяк у «Салідарнасці» ў ПольшчыМы не патрабавалі таго самага «хлеба і долі»бо выйшаў на вуліцы крэатыўны класлюдзіякія самастойна мысляць альбо самастойна зарабляюцьальбо хацелі б самастойна зарабляць. 

    Але гэта і не была «буржуазная рэвалюцыя». Бо патрабаванні былі каштоўнаснымі. Спачатку абурэнне падманам, пасля абурэнне шалёным гвалтам супраць мірных людзей. 

    Выйшла адукаванае насельніцтвачаго ў папярэдняй гісторыі не было проста таму, што толькі ў ХХІ стагоддзі ў Беларусі адукаванае насельніцтва сталася большасцю. Звычайна выходзілікаб «людзьмі звацца»Але ў сучаснай Беларусі людзі ўжо назваліся «людзьмі»яны проста захацелі сцвердзіць сябе ў гэтай новай цывілізацыйнай прасторы, якая ўтварылася на момант 2020 года.

     Я так разумеюшто будзе некалькі тамоў?

     Такале пачнем з моманта фенаменальнай самаарганізацыі і падтрымкі беларусаў у гэты часДалей праект будзе развівацца. Апроч ўласна папяровых кніг мы бачым праекты ў інтэрнэце.

    Першы том «Кнігі Памяці «2020» плануецца як аглядна-ўводны ў тэму беларускага 2020 года. Форма – мастацка-дакументальная рэканструкцыя.

    Паралельна ўжо цяпер плануем падрыхтоўку кніг па рэгіёнах: «Кніга Памяці «2020» – Гарадзеншчына», «Кніга Памяці «2020» – Берасцейшчына» і гэтак далей.

    23 жніўня 2020 года. Фота: Д.Л.

    «Гэта частка асэнсавання насбеларусаўу новай рэальнасці»

    — У вашым стэйтменце падкрэсліваеццашто сабраныя сродкі таксама пойдуць на стварэнне Анімаванай ЭнцыклапедыіШто яна будзе з сябе ўяўляць?

     Ключ тут  у слове «анімаваная»Зараз вельмі проста браць фотаздымкімалюнкіі ажыўляць іхІ тут я ўжо звяртаюся да людзей творчых прафесійзвязаных з візуаламя быў бы ўдзячны за вашу дапамогу.

    Што энцыклапедыя будзе ўяўляцьСлова/Паняцце  ілюструецца візуальнаТэкст ідзе тытрамГруба кажучынапрыклад, «Стэла» (лакацыя ў Менску, на якой адбывалася шмат падзеяў 2020 году  рэд.)Што за янаТут бяруцца фотавідэаКаб не падстаўляць людзейтвары людзей можна змяняць сучаснымі графічнымі інструментаміІ раскрываецца тэма «Стэлы»Альбо нейкі панятак  напрыклад, «ябацька»Ствараецца анімаваны ролік на 50 секунд — 1,5 хвіліныу якім раскрываецца паняццеТакі фармат дазволіць прасцей тлумачыць людзямзамежнікамшто адбылося ў 2020-м.

     Таксама ў стэйтменце адзначаецца перспектыва праектаМаўляўу будучыні плануецца зрабіць таккаб праект вырас у Інстытут Беларускай Ідэі (працоўная назва). Што гэта будзе за інстытуцыя?

     Падобная інстытуцыя ёсць у Польшчы   Інстытут нацыянальнай памяціВа Украіне таксама ёсцьШтосьці можна запазычыцьштосьці прыўнесці сваё. Праект «Кніга Памяці «2020» можа падштурхнуць да стварэнння такога інстытутуякі будзе акумуляваць даследаванні паўставання Беларушчыны. 

    Праектякі анансую гэта частка асэнсавання насбеларусаўу новай рэальнасціІ тыяхто ўмеюць працаваць з сэнсамімяркуюгэта іх чалавечы абавязак  дапамагчы сваім суайчыннікам з разуменнем. 

    Севярын Квяткоўскі запускае «Кнігу Памяці «2020»

    20 верасня 2020 года. Фота: Д.Л.

    Мне кажуцьвыбеларускія актывістымала кантактуеце з палякаміняма інтэграцыіА як мы можам інтэгравацца і размаўляць з іншымкалі мы да канца сябе не ўсвядоміліЗа мяжой нас успрымаюць яшчэ па лекалах і шаблонах ледзь не 1990-х гадоўЧасам проста паўза ўзнікае ў размове з тым ж палякамітаму што яны не ведаюцьшто ў нас адбылосяЯны настолькі прызвычаіліся да тагошто ў нас Лукашэнкаі мы бядуемшто не могуць усвядоміцьшто мы зрабіліся іншыміА беларусамякія за мяжой вымушаны выжываць і шукацьза што ім наступны месяц аплаціць кватэруне да дыялогаў пра высокія матэрыіІ атрымліваецца замкнёнае кола. 

    Таму праект «Кніга Памяці «2020»  гэта можа быць у тым ліку адным з тых масткоў паміж беларусамі і замежжам. 

    Але базавая яго задача  гэта напісаць беларускую сучасную гісторыю. 

    У якасці антыпрыклада назаву 1990-япра якія сённяшнія саракагадовыя дарослыя людзіужо са сваімі дзецьмівельмі часта нічога не ведаюцьПалітолагікультуролагітворчыя людзі названага веку маюць у сваёй памяці вялікая белыя плямы што да гісторыі 1990-х. 

    Што такое «Наша ніва» 1990-х Сяргея ДубаўцанапрыкладНуль ведаўШто такое філосафы 1990-хЦі хоць штосьці хтосьці ўзгадае? І вось гэтага правалу не мусіць паўтарыццаА тоешто камусьці падаеццашто ўсё зразумеласябры маеправядзіце эксперымент і спытайцеся людзей вакол васшто яны скажуць пра 2020? Вялікая частка адкажашто не хоча ўзгадвацьбо людзі траўмаваныяІ акурат таму я запускаю гэты праектКаб спецыяльна падрыхтаваныя людзі  гісторыкісацыёлагікультуролагіпалітолагіфілосафыраспавялі пра 2020 год тым, хто не можа па розных прычынах.

    Імёны будуць агучвацца па хадзе развіцця праекта.

    А сёння пакуль я пачынаю праект ад свайго імяТыяхто мяне ведаезвяртайцесякалі ласкапрашу мяне падтрымаць. 

    Мой праект створыць прэцэдэнт сувязі між мыслярамі і шырокімі коламіТоечым маглі бы часткова займацца медыіале медыі на такое не маюць ні фінансаўні спецыялістаў.

    Са стэйтментам праекта Севярына Квяткоўскага можна азнаёміцца тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці