• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што рабіць, калі ў Беларусі стануць блакаваць VPN — і ці трэба хвалявацца ўжо зараз

    Беларускія ўлады даўно змагаюцца са сродкамі супраць цэнзуры. У Расеі з 1 сакавіка набудзе моц забарона «папулярызацыі VPN», а разам з тым Беларусь і Расея хочуць аб’яднаць «спісы экстрэмістаў». Не выключана, што ў Беларусі захочуць блакаваць VPN – «Белсат» расказвае, што рабіць у такім выпадку.

    Чаму мы пра гэта пішам

    Беларускія ўлады зноў збіраюцца змагацца з VPN: у планах на 2024–25 гады – фільтраванне трафіку з мэтай супрацьдзеяння ананімайзерам, VPN і проксі-серверам, якія выкарыстоўваюць «у супрацьпраўных мэтах». Выканаўцамі гэтай задачы прызначаныя міністэрствы сувязі і ўнутраных справаў, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Аператыўна-аналітычны цэнтр і іншыя зацікаўленыя органы і арганізацыі.

    Акрамя таго, у Расеі 1 сакавіка набудзе моц забарона «папулярызацыі сродкаў абыходу блакаванняў» – самі гэтыя сродкі, як VPN, там забароненыя з лютага 2020 года.

    А Беларусь і Расея збіраюцца зараз аб’яднаць спісы «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў». Хутчэй за ўсё, гэта тычыцца канкрэтных людзей, супраць якіх будуць чыніць рэпрэсіі, і канкрэтных сайтаў, якія будуць блакаваць. Але Беларусь і Расея могуць аб’яднаць і высілкі ў блакаванні сродкаў супраць цэнзуры.

    Дык ужо ж блакавалі

    Пакуль у Беларусі ні разу не блакавалі ўсе сродкі абыходу блакаванняў, хоць спрабавалі.

    Яшчэ з 2015 года Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі абавязаная знаходзіць і ўносіць у «чорны спіс» сродкі абыходу блакаванняў – у адпаведнай пастанове Аператыўна-аналітычнага цэнтру згадваліся проксі-серверы і нават «Tor».

    Правайдары абавязаныя блакаваць усё з «чорнага спісу», але як у 2015‑м, так і на момант публікацыі многія сродкі абыходу цэнзуры ў Беларусі дасяжныя. А калі ў 2016‑м улады спрабавалі блакаваць той жа «Tor», дык толькі павялічылі колькасць ягоных карыстальнікаў.

    У першыя дні пасля выбараў-2020 у Беларусі блакавалі амаль усе замежныя медыі і сацсеткі, а таксама калі не заблакавалі, дык істотна запаволілі працу шэрагу папулярных VPN. Праўда, і тады знаходзіліся дзейныя сродкі абыходу цэнзуры.

    Акрамя таго, з 2016 года ў Беларусі забаронена ўжываць нешта апісанае як «праграмныя і тэхнічныя сродкі, якія ў сукупнасці выкарыстоўваюцца для пераўтварэння пратакола абмену данымі, па якім перадаюцца галасавыя і іншыя паведамленні электрасувязі ад абанента, які выклікае, і перадачы гэтых паведамленняў выкліканаму абаненту з выкарыстаннем абаненцкіх нумароў, якія не належаць абаненту, які робіць выклік». Пад гэтае апісанне падпадаюць тэлефанаванні праз інтэрнэт на мабільныя і стацыянарныя тэлефоны, але сэрвісы кшталту «Skype» і «Viber» усё яшчэ прапануюць такую паслугу.

    Што рабіць, калі ўсё ж заблакуюць VPN

    Падставаў лічыць, што блакаваць VPN пачнуць ужо ў бліжэйшыя дні, няма. Але ўлады паставілі сабе такую задачу на 2024–25 гады – што рабіць, калі раптам у іх атрымаецца?

    Сціслы адказ – шукаць іншыя сродкі, якія не заблакавалі. Зусім усё заблакаваць наўрад ці змогуць – нават у Кітаі не змаглі, хоць «вялікі кітайскі фаервол» будуюць больш як чвэрць стагоддзя.

    VPN – не адзіны цэльны сэрвіс, а доўгі шэраг сэрвісаў ад розных кампаніяў. Калі заблакуюць папулярныя кшталту «Pro­ton­VPN»«Nord­VPN» і «ExpressVPN» або ўбудаваны VPN у браўзеры «Opera», могуць знайсціся менш папулярныя, якія не заблакуюць. Ды і заблакаваныя VPN могуць праз нейкі час аднавіць працу ў Беларусі, бо самі знойдуць шляхі абыходу блакаванняў.

    Як усталяваць VPN, «Белсат» расказваў тут на прыкладзе бясплатнага «Pro­ton­VPN».

    Таксама ёсць сэрвісы, якія працуюць падобна да VPN.

    У 2020 годзе сябе добра зарэкамендаваў «Psiphon», які выкарыстоўвае як VPN, так і іншыя тэхналогіі. У час татальнага блакавання «Psiphon» працаваў павольна, але ўсё ж даваў доступ да навінаў.

    Ёсць і спецыяльныя сайты – ўэб-проксі (web proxy), праз якія можна зайсці на іншыя сайты. Ды яны менш зручныя за VPN: цяжка знайсці надзейны, хуткі і бясплатны ўэб-проксі, які яшчэ і не завальвае карыстальніка рэкламаю. Да таго ж, карыстанне такім сайтам не абароніць іншыя праграмы па-за браўзерам, як тыя ж мэсэнджары.

    «Tor» – праграма і сетка званай цыбулевай маршрутызацыі: як у цыбулі, там пад адным другі пласт, пад другім трэці пласт ананімізацыі, і гэтак далей. Трафік ідзе такімі хітрымі шляхамі, што адсачыць яго практычна немагчыма. «Tor» даўно спрабуюць заблакаваць, але выходзіць толькі ўскладніць доступ, зрабіць наладку праграмы цяжэйшай, а злучэнне – нестабільным. Як і ўэб-проксі, «Tor» не абароніць іншыя праграмы. Да таго ж, правайдар (і сілавікі) могуць даведацца, што карыстальнік ужывае «Tor», таму карыстацца ім праз VPN.

    Калі няма пэўнасці, чым карыстацца, можна паглядзець, што раяць эксперты: напрыклад, пачытаць у Telegram каналы «Кіберпартызанаў» або ініцыятывы «Cyber­Beaver» (і лепш адразу мець «Партызанскі тэлеграм»). У 2020‑м доступ наўпрост да Telegram перакрылі, але для мэсэнджару стварылі сотні «абыходных шляхоў» – проксі-сервераў, іх спіс публікавалі і публікуюць дасюль на спецыяльным Telegram-канале @ProxyMTProto. Навіна пра гэтыя проксі ў 2020‑м за некалькі дзён разышлася па «сарафанным радыё».

    Тэарэтычна, можа так стацца, што ў Беларусі не проста нешта заблакуюць, а адключаць зусім увесь інтэрнэт. Але і тады будуць сродкі бяспечнай сувязі, як то «П‑СМС» ад «Кіберпартызанаў (новыя версіі публікуюць на канале «Партызанскага тэлеграму», апошняя на момант публікацыі – тут). Праўда, трэба загадзя дамовіцца з тымі, каму трэба пісаць шыфраваныя SMS, каб і яны ўсталявалі гэтую праграму.

    А калі адключаць і тэлефонную сувязь, можна карыстацца праграмамі кшталту «Bridge­fy», якія дазваляюць абменьвацца паведамленнямі праз пратакол Blue­tooth. Ды каб гэтая праграма запрацавала, трэба, каб хтосьці ёй карыстаўся ў радыусе не больш за 100 метраў. Наўрад ці адразу пасля адключэння сувязі ў такіх праграмаў будзе шмат карыстальнікаў, але з часам «сарафаннае радыё» можа разнесці звесткі пра спосаб «сувязі без сувязі».

    Чытайце яшчэ:

    Почему белорусам стоит использовать VPN и как его правильно выбрать

    Штучны інтэлект пакуль не заменіць журналістаў, затое можа ім дапамагчы. Даем лайфхакі

    Личные аккаунты нужно держать закрытыми? Изучили советы по безопасности в соцсетях

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці