• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сілавікі запісалі ў «апазыцыйныя памыйкі» дзяржаўныя выданні «Минская правда» і «Наш Край»

    Шэраг беларускіх медыяў – як незалежных, гэтак і дзяржаўных – апублікавалі навіну пра котку, закрытую ў слоіку, якую знайшла жыхарка Баранавічаў на сметніку. Але рэсурсы, звязаныя з сілавікамі, зняпраўдзілі гэтыя звесткі, назваўшы тых, хто распаўсюдзіў іх, «апазіцыйнымі памыйніцамі».

    Пост у тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў. Скрыншот: Белсат

    13 студзеня незалежнае выданне «Медыязона» і дзяржаўная «Минская правда» апублікавалі паведамленні пра надзвычайнае здарэнне ў Баранавічах. У горадзе ў кастрычніку невядомыя закрылі котку ў трохлітровы слоік і выкінулі на сметнік. Жывёліну, пачуўшы ейны піск, знайшла ў кантэйнеры мясцовая жыхарка Карына, якая выйшла ўвечары выкінуць смецце. Яна выратавала котку і пакінула яе ў сябе, назваўшы яе Ірыскаю.

    Што цікава, абодва выданні спасылаюцца на газету баранавіцкіх уладаў «Наш Край». Праўда, сама навіна з яе сайту ўжо выдаленая.

    Тым не менш, на навіну адрэагаваў тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі. Ён заявіў, што «апапамыйніцы посцяць у свае стужкі ўсякую лухту, не разабраўшыся ў сітуацыі».️ А дзяржаўную «Наш Край» яны назвалі «няспраўджанай крыніцаю».

    Варта адзначыць, што баранавіцкія журналісты звярталіся па каментар у ГАУС, дзе ім паведамілі, што склад злачынства будзе вызначацца падчас правярання ў выпадку, калі дзяўчына звернецца з адпаведнай заявай. Але цяпер сілавікі заяўляюць, што «жанчына ў гутарцы з праваахоўнікамі не пацвердзіла версію падзей, выкладзеную недамедыямі». Яна таксама, як заяўляецца, не здолела патлумачыць, дзе знайшла сваю котку.

    Нагадаем, што былая апазіцыйная дэпутатка Ганна Канапацкая, якая апошнія гады актыўна супрацоўнічае з уладамі, пракаментавала дзеянні ЗША ў Венесуэле, намякнуўшы, што кіраўніцтву Беларусі варта было б таксама рыхтавацца да сыходу. Прапагандзе гэта не спадабалася. Пасля гэтага Канапацкая заявіла, што яе не так зразумелі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці