• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сябры БАЖ па-ранейшаму могуць атрымаць міжнародныя прэс-карты МФЖ. Чым яны дапамагаюць?

    Нагадваем, што БАЖ з’яўляецца актыўным сябрам Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Прэс-карта МФЖ (IFJ) — гэта міжнароднае пасведчанне журналіста, якое прызнаецца больш чым 130 краінамі свету.

    Прэс-карта МФЖ. Фота: IFJ

    «Самае прэстыжнае ў свеце журналісцкае пасведчанне, ухваленае нацыянальнымі журналісцкімі арганізацыямі больш чым у 130 краінах. Атрымаеце імгненную прафесійную ідэнтыфікацыю і глабальную падтрымку для вашай журналісцкай працы», — падкрэслівае Міжнародная федэрацыя журналістаў.

    Прэс-карта IFJ— гэта міжнароднае пасведчанне журналіста, якое выдаецца праз нацыянальныя саюзы і асацыяцыі, што ўваходзяць у IFJ.

    Што дае прэс-карта IFJ?

    • Яна пацвярджае прафесійны статус журналіста і можа палягчаць працу падчас асвятлення падзей, камандзіровак і перасячэння межаў.
    • Спрошчаная акрэдытацыя. Дапамагае хутчэй атрымліваць доступ да афіцыйных мерапрыемстваў, дзяржаўных будынкаў і месцаў надзвычайных здарэнняў.
    • Карта прызнаецца сілавымі структурамі многіх краін, што можа дапамагчы журналісту ў канфліктных сітуацыях.
    • Судзейнічае доступу ў структуры ААН і Еўрапейскага саюза.
    • Уладальнікі карт могуць атрымліваць зніжкі на спецыялізаваныя страхоўкі для медыяработнікаў.

    Для атрымання прэс-карты сябрам БАЖ патрэбна звярнуцца на пошту office@baj.media.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.