• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Спачуванні сям’і Класкоўскіх з нагоды смерці сына і брата

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае глыбокія спачуванні нашаму калегу Аляксандру Класкоўскаму, нашай калезе Вользе Класкоўскай і ўсёй сям’і Класкоўскіх з нагоды заўчаснай смерці Аляксандра Класкоўскага-малодшага.

    Аляксандр Класкоўскі-малодшы

    Аляксандр Класкоўскі-малодшы. Фота: са старонкі Вольгі класкоўскай у Face­book

    Жахлівая навіна прыйшла ноччу з ЗША. Верагодна, прычынай смерці стаў сардэчны прыступ.

    Кіраўніцтва БАЖ выказвае глыбокія спачуванні ўсёй сям’і Класкоўскіх. Аляксандр, Вольга, калегі, мы смуткуем разам з вамі. Няхай усемагутны Бог дасць вам сілаў перажыць гэтую трагедыю.

    Мы з вамі.

    Аляксандр Класкоўскі — сын вядомых журналістаў Аляксандра і Людмілы Класкоўскіх. З 1999 года ён працаваў у ДАІ. Службу ў міліцыі пакінуў у 2005 годзе ў званні старшага лейтэнанта.

    У снежні 2010 года ў міліцэйскай форме прыняў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Ён быў затрыманы 21 снежня 2010 года і абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх.

    У маі 2011 года Аляксандра Класкоўскага асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі. Пазней выйшаў на волю ў выніку памілавання ў верасні 2011 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці